Відэа

Удзельніца "Ты супер!" Анастасія Краўчэня: нервовы зрыў мне не пагражае

Падпісацца
Дзве беларускія дзяўчыны - Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня - прымуць удзел у сумесным праекце тэлеканала НТБ і інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik "Ты супер!", конкурс стартуе 11 лютага, у ім возьмуць удзел таленавітыя дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Прэм'ера міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!", які праводзяць тэлеканал НТБ і інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, адбудзецца 11 лютага на тэлеканале НТБ. У праекце прымуць удзел таленавітыя дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

Беларусь на міжнародным вакальным конкурсе прадставяць дзве беларускія дзяўчыны — Дар'я Чарнова і Анастасія Краўчэня. 

Ты супер!:беларуска Даша Чарнова марыць адкрыць школу для сірот - Sputnik Беларусь
Дар'я Чарнова прадставіць Беларусь на вакальным конкурсе "Ты супер!"

У ходзе папярэдніх кастынгаў удзельніцай ад Рэспублікі Беларусь стала Анастасія Краўчэня, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №1 горада Калінкавічы.

"Мне патэлефанавала прадзюсар НТБ і сказала, што я прайшла ў праект "Ты супер!", і для таго, каб працягнуць удзел у конкурсе, трэба прыехаць у Маскву. Вядома, гэта хвалююча, і можа здарыцца нешта на нервовай глебе, але асабіста мне нервовы зрыў ня пагражае", — распавяла карэспандэнту Sputnik Насця Краўчэня і дадала, што адчувае велізарную адказнасць і хацела б пачуць словы падтрымкі ад родных, блізкіх, а таксама зорак шоў-бізнесу: Германа, Аляксандры і Канстанціна, а таксама ад Святаслава Вакарчука.

Больш даведацца пра Насцю Краўчэню вы можаце з відэа Sputnik Беларусь.

Праект НТБ "Ты супер!" дорыць шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць пра сябе: яго ўдзельнікамі стануць выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў і дзеці з прыёмных сем'яў. Музычныя таленты будуць прадстаўлены дзецьмі з 9 краін, уключаючы Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову, Казахстан, Кыргызстан і Эстонію. Вядучым праекта будзе Вадзім Такмянёў. У рамках праекта з удзельнікамі будуць працаваць прафесійныя педагогі і музычны прадзюсар. Таксама на працягу ўсяго шоу дзеці змогуць працягнуць навучанне па школьнай праграме.

Стужка навiн
0