У сацсетках папярэджваюць аб небяспечнай гульні дзяцей

© UnsplashПадлетак
Падлетак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Беларусі набірае папулярнасць гульня, якая штурхае дзяцей да самагубства.

МІНСК, 5 лют — Sputnik. У сацыяльных сетках з'явілася небяспечная гульня, якая правакуе суіцыды сярод непаўналетніх.

Цяпер сярод дзяцей навамоднай стала гульня: "Бяжы або памры!" Сутнасць гэтай гульні — перабегчы дарогу як мага бліжэй да рухомага транспарту. Гэтая гульня папулярная па ўсёй Расіі і ўжо прыйшла ў Беларусь.

Кіроўцам трэба быць вельмі ўважлівымі, калі бачаць дзяцей каля дарогі і ўлічваць той факт, што яны могуць кінуцца прама пад колы. А бацькам варта праверыць, у якіх групах ў сацсетках знаходзяцца іх дзеці.

Новая гульня небяспечная тым, што правакуе дзяцей на ўчыненне суіцыдаў. Дзеці yабываюць прыкладанне, за імі замацоўваецца чалавек, які сочыць за выкананнем заданняў, апошнім этапам гульні з'яўляецца суіцыд, пішуць у сацыяльных сетках.

Бацькам трэба звярнуць увагу на наступнае: дзіця не высыпаецца, нават калі рана кладзецца спаць, малюе кітоў, матылькоў, аднарогаў, групы, у яких яно знаходзицца, змяшчаюць у назве наступнае: "Кіты плывуць уверх", "Абудзі мяне ў 4:20", f57, f58, "Ціхі дом", "Рына", "Няпока", "Мора кітоў", "50 дзён да майго…", на хэш-тэгі: домкитов, млечныйпуть, 150звёзд, ff33, d28".

У сацсетках адзначаюць, што прыкметай уключэння ў небяспечную гульню з'яўляецца тое, што дзіця перапісваецца ў вайбере з незнаёмымі людзьмі, якія даюць дзіўныя распараджэнні.

Падобныя "гульні" ўскалыхнулі Расію, Кыргызстан. Паводле інфармацыі расійскіх сілавікоў, гульня "Сіні кіт" заключаецца ў заданнях, апошнім з якіх становіцца самагубства. Улады Кыргызстана адкрылі "гарачую лінію" па пытаннях "гульняў" у сацсетках.

Стужка навiн
0