Радыё Sputnik Беларусь адзначана дыпломам НАК Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоРадыё Sputnik Беларусь
Радыё Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Конкурс, абвешчаны НАК Беларусі сумесна з "Беларускай асацыяцыяй спартыўнай прэсы", ставіў сваёй мэтай прапаганду алімпійскіх ідэалаў, асвятленне ходу падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях ў Рыа-дэ-Жанейра.

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Цыкл радыёперадач інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь удастоены дыплома і ганаровага прыза Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь на конкурсе "Медыя Алімп-2016" на лепшае асвятленне работы НАК у год яго 25-годдзя.

Павільён міжнароднага інфармацыйнага брэнда Sputnik - Sputnik Беларусь
Sputnik увайшоў у топ-10 інтэрнэт-СМІ Беларусі

Радыёпраграмы, якія заваявалі ўзнагароду, уключалі серыю інтэрв'ю з чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў розных гадоў, сярод якіх ўладальнікі першага алімпійскага золата ў гісторыі Беларусі, легендарны экіпаж весляроў Леанід Гейштар і Сяргей Макаранка (Рым, 1960); алімпійская чэмпіёнка Мюнхена-1972, гімнастка Антаніна Кошаль; залаты прызёр Алімпіяды ў Маскве ў 1980 годзе, фехтавальшчык Мікалай Алёхін; алімпійскі чэмпіён Барселоны-1992, гандбаліст Андрэй Барбашынскі і іншыя. Sputnik Беларусь прымеркаваў цыкл радыёперадач да старту Гульняў XXXI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Усе прадастаўленыя на конкурс работы ацэньваліся журы ў двух катэгорыях і 15 намінацыях. Сярод удзельнікаў конкурсу былі вядучыя СМІ Беларусі, уключаючы Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі, Першы канал беларускага радыё, Беларускае тэлеграфнае агенцтва "БелТА", грамадска-палітычную газету "СБ Беларусь сегодня", выданне "Спартыўная панарама" і іншыя.

Кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура: "У сетцы навін Sputnik Беларусь тэма спорту — адна з галоўных і любімых. Узнагарода НАК Беларусі — гэта высокая ацэнка работы Sputnik ад арганізацыі, якая прадстаўляе нашу краіну ў міжнародным алімпійскім руху".

Конкурс, абвешчаны Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь у год 25-годдзя НАК Беларусі сумесна з "Беларускай асацыяцыяй спартыўнай прэсы" па ініцыятыве пастаяннай камісіі НАК Беларусі па СМІ, ставіў сваёй мэтай аб'яднанне намаганняў журналістаў Рэспублікі Беларусь у справе прапаганды алімпійскіх ідэалаў, асвятленне ходу падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXХI летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра, а таксама ўстанаўленне больш цеснага супрацоўніцтва НАК Беларусі са сродкамі масавай інфармацыі краіны.

У склад конкурснага журы ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Максіма Рыжанкова, а таксама знакамітыя спартсмены, сярод якіх чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў-1972 у Мюнхене па спартыўнай гімнастыцы Антаніна Кошаль.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Інтэрнэт-партал агенцтва ўваходзіць у ТОП-10 вядучых нацыянальных СМІ краіны*. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

*па дадзеных Gemius за кастрычнік-лістапад 2016 года.

Стужка навiн
0