Кубак Федэрацыі ў Мінску: беларускі абыгралі тэнісістак з Галандыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуская тэнесістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнесістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Беларускі аформілі сабе датэрміновы выхад у 1/2 дзякуючы перамозе Арыны Сабаленка над Міхаэлай Крайчэк.

МІНСК, 12 лют — Sputnik. Зборная Беларусі па тэнісе абыграла каманду Нідэрландаў у чвэрцьфінале Кубка Федэрацыі ў Мінску з лікам 3:1, паведамляе Sputnik.

У другі спаборніцкі дзень Fed Cup на "Чыжоўка-Арэне" ўжо адбылося два паядынкі адзіночнага разраду.

У першым трыумф святкавала Аляксандра Сасновіч, якая выйграла ў Кікі Бертэнс ў двух сэтах — 6:3, 6:4.

Затым на корт выйшлі Арына Сабаленка і Міхаэла Крайчэк. Беларуска ўзяла верх над саперніцай — 7:6 (7:5), 6:4. Раней, у суботу, Сасновіч перамагла Крайчэк — 4:6, 6:3, 6:2.

Затым Сабаленка саступіла Бертэнс — 6:3, 6:7, 4:6.

Такім чынам лік стаў 3:1 на карысць беларускіх тэнісістак і яны чакаюць завяршэння матчу Швейцарыя — Францыя, з пераможцам якога згуляюць 22-23 красавіка ў паўфінале Кубка Федэрацыі.

У нядзелю яшчэ адбудзецца парная сустрэча Вольгі Гаварцовай і Веры Лапко супраць Аранты Рус і Сіндзі Бургер.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі