Відэа

Майстар адзінаборстваў вучыць абароне ад поціска рукі ў стыле Трампа

Падпісацца
Спецыяльны прыём ад майстра ўсходніх адзінаборстваў называецца гусіная шыя.

Робін Гіслер уладальнік чорнага пояса чацвёртага дана з акадэміі адзінаборстваў Relson Gracie у Каламбусе паказаў эфектыўны спосаб абараніцца ад фірмовага поціску рукі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter.

Майстар адзінаборстваў раіць на відэа пад час поціску свабоднай рукой блакаваць запясце супраціўніка, потым сагнуць яго і вызваліцца. Гэты прыём майстар называе "гусінай шыяй".

Пры гэтым Робін Гіслер кажа, што калі сустрэне прэзідэнта, верагодна, не будзе выкарыстоўваць свой прыём.

Амерыканскі прэзідэнт удала перацягвае рукі іншых палітыкаў у свой бок, чым ставіць іх у няёмкае становішча. Раней з фірмовым поціскам рукі ад амерыканскага лідара ўжо сутыкнуўся шэраг палітыкаў, сярод іх віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс, кіраўнік японскага ўрада Сіндза Абэ і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо. Толькі канадскі прэм'ер удала пазбегнуў гэтай пасткі ад Дональда Трампа.

Стужка навiн
0