Вершы Янкі Купалы цяпер можна атрымліваць на паштовую скрыню

© Photo : "Купала поштай"Вершы Янкі Купалы цяпер можна атрымліваць на паштовую скрыню
Вершы Янкі Купалы цяпер можна атрымліваць на паштовую скрыню - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У сеціве з'явіўся цікавы kupalaposhtai.by сэрвіс для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускага класіка, але каму заўжды не хапае часу.

МІНСК, 18 лют — Sputnik. Для аматараў творчасці Янкі Купалы стварылі спецыяльны сайт, які пасля рэгістрацыі пачынае дасылаць вершы беларускага класіка на паштовую скрыню.

Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Невядомы партрэт Янкі Купалы прэзентавалі ў Мінску

"Карысная рассылка для тых, хто хоча больш ведаць пра беларускую літаратуру, але каму заўсёды не хапае часу. Падпішыцеся і атрымлівайце кожны дзень па аднаму вершу Янкі Купалы. Няхай ваш дзень пачнецца з натхнення, а не з офіснай руціны!" — пішуць пра свой праект стваральнікі.

Усяго падрыхтавана сто вершаў "песняра", на думку аўтараў ідэі, гэта дазволіць ужо праз некаторы час смела казаць любому падпісанту, што ён добра знаёмы з творчасцю Янкі Купалы.

Нагадаем, па ўсёй Беларусі праходзяць урачастыя мерапрыемствы ў гонар адкрыцця 135-га, юбілейнага года з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Стужка навiн
0