Фільм аб Жаклін Кэнэдзі "Джэкі": з 23 лютага ў кінатэатрах Мінска

© Photo : Fox Searchlight Pictures Наталі Портман у ролі Жаклін Кенэдзі ў фільме "Джэкі"
Наталі Портман у ролі Жаклін Кенэдзі ў фільме Джэкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб Жаклін Кэнэдзі напісаны кнігі і знята нямала фільмаў, але вялікая цікавасць да яе персоны не згасае.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. У мінскіх кінатэатрах з 23 лютага можна паглядзець фільм Пабла Ларраіна "Джэкі" пра першыя дні жыцця Жаклін Кэнэдзі пасля забойства яе мужа Джона Кэнэдзі. Галоўную ролю ў карціне выканала Наталі Портман.
На цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар" у гэтым годзе, як чакаюць эксперты, роля ў фільме "Джэкі" можа прынесці Наталі Портман чарговую статуэтку ў намінацыі "Лепшая жаночая роля". Мінулую высокую ўзнагароду яна атрымала за ролю ў карціне "Чорны лебедзь".

"Джэкі" — гэта першы англамоўны фільм чылійскага рэжысёра Пабла Ларраіна. Карціна атрымала ўзнагароду за лепшы сцэнарый на 73-м Венецыянскім кінафестывалі.

Аб Жаклін Кэнэдзі напісаны кнігі і знята нямала фільмаў, але вялікая цікавасць да яе персоны не згасае. Аўтары фільма "Джэкі" паказалі дзень забойства прэзідэнта Кэнэдзі, а таксама некалькі дзён пасля гэтай трагедыі вачыма самой Жаклін. Увесь свет захапляўся яе ўстойлівасцю, годнасцю і самавалоданнем, але што на самой справе перажыла гэтая жанчына?

Стужка навiн
0