Гісторыю рэвалюцыі ў плакатах прадстаўляе Дом-музей РСДРП

© SputnikАгітацыйны плакат "Родина-мать зовет!"
Агітацыйны плакат Родина-мать зовет! - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плакаты ў СССР, першапачаткова закліканыя агітаваць і прапагандаваць палітычныя ідэі, ператварыліся ў самадастатковыя высокамастацкія творы.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I з'езда РСДРП" з 23 лютага па 26 сакавіка экспануе выставу "Савецкі плакат", якая падрыхтавана да стагоддзя кастрычніцкіх падзей у Мінску.

"Савецкі палітычны плакат з'явіўся ў сярэдзіне 1918 года, у найбольш востры момант для рэвалюцыйнай Расіі і стаў самым масавым прыкладам агітацыйнага мастацтва. Глыбокая камуністычная мараль, ідэалагізаванасць і масавасць палітычнага плаката паслужылі закладам таго, што ён нароўні з кінематографам меў велізарны ўплыў". — распавялі арганізатары выставы.

© Photo : Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея "Дом-музей I з'езда РСДРП"Гісторыю рэвалюцыі ў плакатах прадстаўляе Дом-музей РСДРП
Гісторыю рэвалюцыі ў плакатах прадстаўляе Дом-музей РСДРП - Sputnik Беларусь
Гісторыю рэвалюцыі ў плакатах прадстаўляе Дом-музей РСДРП

У гэтым годзе паўсюдна адзначаецца стагоддзе рэвалюцыйных падзей 1917 года. Прадстаўленыя на выставе плакаты не толькі распавядаюць пра жыццё нашай краіны, пра значэнне падзей 1917 года, але і дазваляюць адчуць дух часу, атмасферу даўно мінулай эпохі, а таксама мастацкае майстэрства іх стваральнікаў.

Савецкія агітацыйныя плакаты — маштабная і ўнікальная з'ява ў мастацтве. Незалежна ад таго, у які час і з якой мэтай яны ствараліся, іх псіхалагічны складнік эмацыйнага ўспрымання дастаткова высокі. Савецкія плакаты з'яўляюцца часткай культурнай спадчыны краіны таго перыяду.

Стужка навiн
0