МІНСК, 24 лют — Sputnik. Культура Беларусі можа стымуляваць рост увагі міжнароднай супольнасці да рэспублікі, упэўнены часовы павераны ЗША Роберт Райлі.
Аднак гэта, па словах дыпламата, не адзінае, што можа прапанаваць Беларусь замежным турыстам.
"Беларусь — выдатная краіна, якая шмат чаго можа прапанаваць турысту. У вас ёсць выдатная культурная спадчына, у тым ліку ваша нацыянальная мова. У вас ёсць вялікая гісторыя, якая пакінула ў спадчыну цудоўныя замкі, музеі.
Акрамя таго, у вас ёсць сучаснае: ваша сталіца Мінск — сучасны горад, у якім жывуць адукаваныя людзі, якія імкнуцца развівацца, рухацца наперад", — распавёў Райлі.
На мінулым тыдні часовы павераны ЗША сустрэўся са студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ, тады ён заявіў пра рост узаемапаразумення з беларускімі дыпламатамі.
"І калі ў мяне пытаюцца, навошта трэба ехаць у Беларусь, я адказваю: сюды проста варта прыехаць, і вы самі ўбачыце", — паведаміў Sputnik дыпламат.