Аўстралійка і кітаец выйгралі этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах

© Sputnik / Виктор ТолочкоПераможцы этапу КС па фрыстайлу ў Раўбічах
Пераможцы этапу КС па фрыстайлу ў Раўбічах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да пачатку планетарнага першынства наймацнейшыя фрыстайлісты прымуць удзел у заключным этапе Кубка свету, які адбудзецца 4 сакавіка ў Маскве.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Аўстралійская фрыстайлістка Лідзія Ласіла стала пераможцай этапу Кубка свету, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У суботу, 25 лютага, у спартыўным комплексе "Раўбічы" прайшоў шосты этап КС па лыжнай акрабатыцы. Перамогу ў суперфінале атрымала прадстаўніца Аўстраліі Лідзія Ласіла, серабро спаборніцтваў дасталася яе суайчынніцы Даніэль Скот, трэцяй на п'едэстал паднялася кітаянка Ксю Менгтао. Беларуска Аляксандра Раманоўская з-за няўдалага прызямлення ў фінале не змагла прабіцца ў лік шасьці мацнейшых і заняла дзесятае месца ў выніковым пратаколе. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Ганна Рослік стала 15-й.

У мужчын усе тры першыя месцы дасталіся кітайскім спартсменам: золата ў Цындзі Ванга, срэбра ўзяў Цы Гуангпу, бронзавы медаль у Хан Чжу. Беларусы не змаглі прайсці кваліфікацыю. Лепшым з іх апынуўся Павел Дзік — 13-е месца, Максім Гусцік стаў 16-м, Станіслаў Гладчанка — 19-м, Ілля Гарэлік — 23-м, Дзмітрый Мазуркевіч — 28-е месца.

Нагадаем, што на хатнім этапе не здолеў выступіць алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір. Як паведаміў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Мікалай Казека, фрыстайліст ужо некалькі дзён знаходзіцца ў клініцы, дзе праходзіць паглыбленае медыцынскае абследаванне. Чакаецца, што Кушнір зможа прыняць удзел у сакавіцкім Чэмпіянаце свету ў Невадзе.

Да пачатку планетарнага першынства наймацнейшыя фрыстайлісты прымуць удзел у заключным этапе Кубка свету, які адбудзецца 4 сакавіка ў Маскве.

Sputnik Беларусь з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам этапу КС па фрыстайле ў "Раўбічах".

Стужка навiн
0