Сто ідэй: гатоўнасць да старт-апаў і меню на англійскай мове

© PixabayДранікі - безадмоўная зброя беларускай гасціннасці
Дранікі - безадмоўная зброя беларускай гасціннасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амерыканец Джэйсан, які ўжо дзевяць месяцаў жыве ў Беларусі, апытаў сяброў з розных краін свету, спрабуючы высветліць, што можа прымусіць іх зазірнуць у нашу краіну.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Многія замежнікі запэўніваюць, што нічога не ведаюць пра Беларусь. Як палепшыць імідж краіны, Sputnik распавяла Ніомэ Хунэке-Браўн з Германіі, якая чытала лекцыі ў БДУ на працягу двух гадоў, з 2014-га па 2016 год, па праграме абмену Роберта Боша.

Амерыканец Джейсан Джонс - Sputnik Беларусь
Сто ідэй: замежнікі распавядаюць, чаго ім не хапае ў Беларусі

Пяці дзён мала

"Неабходна стварыць спрыяльнае асяроддзе для заснавання ў краіне старт-апаў з пункту гледжання палітычнага аспекту", — упэўненая Ніомэ.

Гэта доўгатэрміновы план, але ёсць і шэраг дзеянняў, якія можна рэалізаваць параўнальна хутка. Так, суразмоўніца Sputnik упэўненая, што англамоўныя меню ў рэстаранах, англамоўныя гіды, мапы і актыўнае прымяненне міжнароднай мовы зносін у транспарце дапаможа прыцягнуць больш турыстаў.

"Варта запусціць больш цягнікоў Вільнюс — Мінск, а таксама зрабіць бязвізавым уезд праз літоўскую мяжу. Добра было б таксама павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі — пяці дзён недастаткова", — упэўненая іншаземка.

© Photo : личный архивНіомэ Хунэке-Браўн з Германіі, якая чытала лекцыі ў БДУ на працягу двух гадоў
Ниоме Хунеке-Браун из Германии жила в Беларуси около 2 лет и  читала лекции в БГУ  - Sputnik Беларусь
Ніомэ Хунэке-Браўн з Германіі, якая чытала лекцыі ў БДУ на працягу двух гадоў

На думку Ніомэ, варта ўкладаць намаганні ў рэкламу Беларусі за мяжой, напрыклад, стымуляваць з'яўленне інфармацыі аб турыстычнай сферы Беларусі на старонках нямецкіх газет.

"Трэба стварыць суцэльную стратэгію развіцця турызму. Напрыклад, зрабіць упор на эка-фрэндлі турызм з акцэнтам на нацыянальныя паркі Беларусі ці на гістарычны турызм з упорам на беларускія замкі. Трэба ўнікальная гандлёвая прапанова", — параіла Ніомэ.

Кемпінгі для Беларусі

Як іншаземцы, ёй не хапіла ў Беларусі мапаў руху наземнага транспарту на англійскай мове. Гэтую частку падарожжа па Беларусі многія замежнікі называюць вельмі складанай.

У прэс-цэнтры Sputnik імідж Беларусі і ператварэнне яго ў брэнд абмеркавалі спецыялісты турбізнесу, эканамісты і самі замежнікі. - Sputnik Беларусь
Брэнд Беларусі: як прадаць краіну турысту і інвестару

"Развівайце веладарожкі і велатуры. Запусціце распаўсюджванне адпаведных мапаў. Стварыце больш хостэлаў і пляцовак для кэмпінгу", — парэкамендавала Ніомэ беларусам.

Яна таксама ўпэўнена, што ў краіне трэба стварыць турыстычныя цэнтры, у якіх персанал будзе свабодна гаварыць на англійскай мове, і выдаць гіды на некалькіх мовах.

"І вывучыце, што прапануе Сусветная турыстычная арганізацыя", — параіла яна.

Раней замежнікі скардзіліся і на тое, што нічога не ведаюць пра Беларусь. Патэнцыйныя турысты ўпэўненыя, што распаўсюджванне інфармацыі пра бяспеку на нашых вуліцах і ўпор на рэкламу ў Instagram дапаможа Беларусі прасоўваць сябе ў свеце.

Стужка навiн
0