Відэа

Відэафакт: Віталь Гуркоў прачытаў верш "Храм"

Падпісацца
Выйшла новая серыя праекта Vershy. На гэты раз вершы чытае спартсмен і ўдзельнік гурта Brutto Віталь Гуркоў.
На старонцы праекта Vershy з'явілася відэа, на якім адзінаццаціразовы чэмпіён свету па муай-тай і саліст гурта Brutto Віталь Гуркоў чытае верш "Храм" Глеба Лабадзенкі.
На першым відэа алімпійская медалістка Любоў Чаркашына чытала верш Анатоля Вярцінскага.
Глеб Лабадзенка — беларускі журналіст і паэт. Лаўрэат адной журналісцкай прэміі І ступені ("Вольнае слова-2008" 2009 г.) і дзвюх пісьменніцкіх ("Залаты апостраф" 2004 г. і "Дэбют" імя Максіма Багдановіча 2013 г.).
Заснавальнік сацыяльна-культурнай установы развіцця беларускай мовы і культуры "Мова нанова".
Стужка навiн
0