Фотакарэспандэнт Sputnik узяў Photo Istanbul Awards

© Sputnik / Алексей ФилипповФота-пераможца Istanbul Photo Awards
Фота-пераможца Istanbul Photo Awards - Sputnik Беларусь
Гэта ўжо другая перамога Аляксея Філіпава ў гэтым прэстыжным конкурсе. У гэтым годзе Аляксей Філіпаў заняў другое месца ў катэгорыі "Спартыўныя гісторыі" (Story Sports).

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Спецыяльны фотакарэспандэнт Sputnik Аляксей Філіпаў перамог у міжнародным конкурсе навінавых і спартыўных фатаграфій — Istanbul Photo Awards. Гэта ўжо другая перамога Аляксея ў гэтым прэстыжным конкурсе. У гэтым годзе Аляксей Філіпаў заняў другое месца ў катэгорыі "Спартыўныя гісторыі" (Story Sports).

На суд журы конкурсу сярод якіх вядучыя спецыялісты сваёй вобласці: спартыўны фатограф Getty Images Камерон Спэнсар, дырэктар развіцця фотабізнэса AFP Мікел Скот, дырэктар фотаслужбы часопіса National Geographic Сара Лін і фотажурналіст шматразовы пераможца конкурсу і член журы World Press Photo Юрый Козыраў, было пададзена 25 000 заявак у катэгорыях "Навіны" і "Спорт". Фотаздымкі пераможцаў будуць прадстаўлены на выставах у розных гарадах свету.

Чорныя дні Украіны - Sputnik Беларусь
Фотакарэспандэнт Sputnik перамог у World Press Photo

Серыя фотаздымкаў Аляксея Філіпава пад назвай "На кончыках пальцаў" зробленая на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі ў 2016 годзе. На здымках адлюстраваны Ізабэла Анішка (Канада), якая выконвае практыкаванні на бервяне ў фінале спаборніцтваў па спартыўнай гімнастыцы сярод жанчын, Элефтэрыёс Пятруніяс (Грэцыя) на размінцы перад выкананнем практыкаванняў на кольцах на спаборніцтвах па спартыўнай гімнастыцы сярод мужчын, Аляксандр Наддур (ЗША), які заваяваў бронзавы медаль у практыкаваннях на кані на спаборніцтвах па спартыўнай гімнастыцы сярод мужчын і іншыя.

Istanbul Photo Awards — штогадовы міжнародны конкурс навінавых і спартыўных фатаграфій, які праводзіцца агенцтвам "Анадолу".

Sputnik Images — фотабанк міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik, мультымедыйныя інфармацыйныя цэнтры якога прадстаўлены ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе інфармацыйныя парталы аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай іспанскай і кітайскай мовах.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Інтэрнэт-партал агенцтва ўваходзіць у ТОП-10 вядучых нацыянальных СМІ краіны*. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

*Па дадзеных Gemius за снежань 2016 года — студзень 2017 года.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі