Конкурс "Зорныя кветкі" сабраў у Мінску ўдзельнікаў з 15 краін

© Sputnik / Виктор ТолочкоДом Масквы
Дом Масквы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядома, што ўжо падалі заяўкі на ўдзел салісты вядомага дзіцячага калектыву з Расіі "Непаседы", а таксама канкурсанты тэлепраекта "Голас. Дзеці", лаўрэаты "Дзіцячай Новай хвалі".

МІНСК, 27 сак — Sputnik. З 30 сакавіка па 3 красавіка 2017 года ў Мінску пройдзе II Міжнародны конкурс мастацтваў "Зорныя кветкі-2017". У другі раз музычнае свята збярэ таленавітых вакалістаў, інструменталістаў і танцораў з 15 краін, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

У гэтым годзе конкурс адбудзецца ў трох намінацыях: "вакал", "інструментальная музыка" і "харэаграфія". Канцэрты пройдуць на пляцоўках — "Верхні горад", "Дом Масквы" і "Дом афіцэраў".

Танцавальны гурт Разгуляй - Sputnik Беларусь
Конкурс "Новыя імёны Беларусі" шукае артыстаў сярод аматараў

Вядома, што ўжо падалі заяўкі на ўдзел салісты вядомага дзіцячага калектыву з Расіі "Непаседы", а таксама канкурсанты тэлепраекта "Голас. Дзеці", лаўрэаты "Дзіцячай Новай хвалі".

Паводле звестак арганізатараў, для канкурсантаў эксклюзіўны майстар-клас правядзе музычны прадзюсар папулярных тэлевізійных праектаў "Голас", "Голас. Дзеці", "Галоўная сцэна", "Фабрыка зорак", "Новая хваля", "Дзіцячая Новая хваля", "Школа музыкі", прэзідэнт фестывалю "Пакаленне NEXT" Яўген Арлоў (Расія).

Ацэньваць выступленні ўдзельнікаў будзе міжнароднае журы. У яго склад увайшлі дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін і мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар узорнага ансамбля народнага танца "Айгулек" Райхан Каланава (Казахстан).

Арганізатар конкурсу — адукацыйна-прадзюсерскі цэнтр Наталлі Скапец пры падтрымцы Дома Масквы ў Мінску.

Стужка навiн
0