Радыё

Чаму напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў газавая спрэчка зайшла у тупік?

© Sputnik / Александр КривошеевАглядальнік агенцтва Sputnik Алена Альшанская
Аглядальнік агенцтва Sputnik Алена Альшанская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эканамічны эксперт растлумачыў радыё Sputnik Беларусь заяву аб тым, што беларускі бок не прызнае існаванне запазычаннасці перад Расіяй за прыродны газ, прагучаўшую па выніках перамоваў прэм'ер-міністраў і напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Почему накануне встречи президентов газовый спор снова зашел в тупик?

Прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада Уладзіслаў Сычэвіч прасвятліў вынік праведзеных напярэдадні перамоваў прэм'ер-міністраў дзвюх краін Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева, распавяла на радыё Sputnik Беларусь эканамічны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва Sputnik Алена Альшанская.

"Асноўнай тэматыкай гэтых перамоваў была спроба вырашыць нафтагазавую спрэчку напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў, якая запланавана на 3 красавіка. Як заявіў па выніках сустрэчы прэм'ераў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак, бакам не ўдалося дамовіцца, Масква па-ранейшаму патрабуе ад Мінска пагасіць газавую запазычаннасць, і толькі пасля гэтага гатовая пачынаць нейкія канструктыўныя перамовы па формуле цаны на расійскі газ", — распавяла Альшанская.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Пяскоў: Пуцін і Лукашэнка абмяркуюць "гаспадарчыя рознагалоссі"

Па словах аглядальніка, менавіта гэтую заяву Аляксандра Новака і абверг прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўрада. Як ужо неаднаразова заяўлялася, спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю адбываюцца таму, што бакі па-рознаму трактуюць свае абавязацельствы ў адносінах адзін да аднаго.

"Беларускі бок усяго толькі патрабуе ад Расіі літаральна і дэталёва прытрымлівацца міжурадавага пагаднення, заключанага ў 2011 годзе. Па гэтым пагадненні завяршалася здзелка па продажы расійскаму боку тады яшчэ беларускага ААТ "Белтрансгаз", цяпер гэта ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", і ўслед за гэтым Расія адвязвала Беларусь ад еўрапейскіх коштаў на газ", — нагадала Альшанская.

Паводле інфармацыі аглядальніка, гэтым пагадненнем устанаўлівалася, што траекторыя зніжэння коштаў на газ для Беларусі будзе ісці па тым жа трэнду, што і для Расіі: для Беларусі будуць дзейнічаць ужо не еўрапейскія кошты на газ, зніжаныя на пэўны каэфіцыент, а менавіта цэны Расіі, але зноў жа зніжаючыяся па пэўнай траекторыі. Менавіта гэта пагадненне, на думку Мінска, не выконвае Масква, адзначыла Альшанская.

Акрамя таго, аглядальнік нагадала аб яшчэ адным моманце, які бакі не вызначылі некалькі гадоў таму, і які зараз перашкаджае агульнаму разуменню газавай праблемы. Справа ў тым, што кошт на газ для Беларусі ўсталёўваецца ў доларах ЗША, але разлікі за ўжо спажыты газ Беларусь вядзе па дамоўленасці з Расіяй у расійскіх рублях.

"Гэты момант курсаўтварэння робіць кошт на газ для Беларусі празмерна высокім. Усе мы памятаем пра тое, што ў Расіі адбылася дэвальвацыя, расійскі рубель дастаткова моцна вырас у кошце, адпаведна, беларускі рубель аслабеў. І атрымліваецца, што калі прытрымлівацца той формулы, якую ад Мінска патрабуе Масква, кошт на газ для Беларусі непараўнальна высокі і ўжо ўшчыльную набліжаецца да еўрапейскіх коштаў. У гэтым і складаецца непаразуменне паміж бакамі", — сказала Альшанская.

Па словах аглядальніка, фактычна бакі зараз маюць справу з прабеламі і пралікамі ў нарматыўнай базе, якія былі дапушчаныя некалькі гадоў таму.

Па меркаванні беларускіх экспертаў, якія маюць дачыненне да нафтагазавых перамоваў, канфлікт зайшоў ужо занадта далёка, і газавая запазычанасць Беларусі вырасла да 700 мiльёнаў долараў, адпаведна, нейкае валявое рашэнне павінны прыняць кіраўнікі дзвюх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

"Менавіта ад прэзідэнтаў залежыць, як будзе ўрэгуляваны гэты канфлікт. Ці будзе Мінск плаціць запазычаннасць, альбо расійскі бок пойдзе на нейкія варыянты яго рэструктурызацыі, і пасля гэтага бакі ўжо змогуць мірна выпрацаваць новыя коштавыя ўмовы, увязаўшы іх з тымі прабеламі, якія былі дапушчаныя раней", — сказала Альшанская.

Ад прэзідэнтаў Беларусі і Расіі будуць залежаць палітычныя крокі, якія ў далейшым дазволяць профільным экспертам, міністэрствам і ведамствам канкрэтна дамаўляцца, канстатавала аглядальнік.

Гутарку з эканамічным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва Sputnik Аленай Альшанскай аб тупіковай сітуацыі ў газавай спрэчцы Беларусі і Расіі напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0