"Петля Пристрастия" адзначыць "Альбом году" вялікім канцэртам

© Photo : прадастаўлена гуртомБеларускі гурт "Петля пристрастия"
Беларускі гурт Петля пристрастия - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт "Петля Пристрастия" дасць вялікі сольны канцэрт 7 красавіка, дзе будзе можна пачуць лепшыя песні з усёй дыскаграфіі калектыву.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. На мінулым тыдні альбом гурта "Мода и облака", што выйшаў увесну 2016-га, быў адзначаны шэрагам узнагарод на штогадовай музычнай прэміі Experty.by паводле галасоў беларускіх і замежных музычных крытыкаў.

Плытка "Мода и облака" стала чацвёртай у дыскаграфіі гурта і сёлета прынесла "Пятле" адразу чатыры ўзнагароды, сярод якіх і галоўная — "Альбом года". Самі музыкі адзначаюць апошнюю плытку як больш танцавальную і поп-арыентаваную.

Адзначыць атрыманне прыстыжнай узнагароды гурт плануе вялікім сольным канцэртам у Мінску.

"Мы абвесцілі гэты канцэрт яшчэ да ўзнагарод Experty.by, бо маем традыцыю выступаў у красавіку. Але ўзнагароды і падтрымка сталі прыемным боусам. Як звычайна, будзем граць каля дзвюх гадзін — да апошняй кроплі поту кожнага гледача", — распавёў гітарыст і мэнэджэр гурта Іван Селішчаў.

Гурт "Петля пристрастия" быў створаны ў 2004 годзе ў Мінску вакол Іллі Чарапко-Самахвалава — вакаліста і аўтара песень, таксама вядомага па гурце "Кассиопея". Дэбютны альбом "Всем доволен" выйшаў у 2009 годзе на расійскім лэйбле "Снегири" і даў калектыву першую сур'ёзную хвалю вядомасці ў Беларусі і Расіі.

З таго часу альбомы "Пятлі" не раз вызначаліся лепшымі ў годзе часопісам "Афіша" (Расія), Ілля Чарапко-Самахвалаў намініраваўся на тытул найлепшага тэкставіка па версіі прэміі Арцемія Троіцкага "Степной волк". У Беларусі плытка "Фобос" (2013) атрымала ўзнагароду "Лепшы альбом" на прэміі Rock Profi паводле галасоў беларускіх рокавых і альтэрнатыўных музыкаў.

Вялікі сольны канцэрт гурта "Петля Пристрастия" адбудзецца 7 красавіка ў клубе Re:Public; пачатак а 19-й гадзіне; кошт квіткоў складае ад 20 руб.

Стужка навiн
0