Гідрамет: на выходных халаднавата, а ў панядзелак зноў +22°С

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЧас калі плачуць бярозы
Час калі плачуць бярозы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дажджы, паводле інфармацыі Гідрамета, спыняцца ўжо ў нядзелю, а цяпло з Еўропы пачне паступаць у краіну 10 красавіка.

МІНСК, 7 кра — Sputnik. Халаднаватае надвор'е захаваецца на Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, магчымыя дажджы і нават мокры снег; цяпло вернецца ў краіну ўжо ў панядзелак — тэмпература паветра падымецца да +22°С, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у суботу 8 красавіка па паўночнай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з мокрым снегам, ноччу тэмпература складзе ад —2 да +4°С, днём — ад +5 да +11°С.

У нядзелю 9 красавіка ціск павысіцца і будзе ўжо без дажджу, але ўначы магчымыя замаразкі да —3°С, днём слупкі тэрмометраў пакажуць да +15°С.

У Гідрамеце таксама паведамілі, што цяпло нарэшце вернецца ў краіну ў панядзелак: ападкаў не чакаецца, а днём тэмпература паветра падымецца да +20°С, па паўднёвым захадзе Беларусі — да +22°С.

Стужка навiн
0