Лукашэнка заклікаў Азаранку здзейсніць яшчэ адзін подзвіг

© Sputnik / Виктор ТолочкоТэнесістка Вікторыя Азаранка
Тэнесістка Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт папрасіў славутую тэнісістку выхаваць "хаця б аднаго такога, як яна" спартсмена і вывесці яго ў вялікі спорт.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Тэнісістка Вікторыя Азаранка і гулец у настольны тэніс Уладзімір Самсонаў атрымалі ў пятніцу з рук прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ордэн Пашаны, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Вікторыя Азаранка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Азаранка будзе працаваць з былым трэнерам Шарапавай

Звяртаючыся да Азаранкі, Лукашэнка папрасіў яе не спыняцца на дасягнутым, сфакусаваць свае намаганні на трэнерскай працы і выхаваць такога ж выніковага спартсмена, як яна сама.

"Я часта кажу вялікім спартсменам, Віке казаў: тое, што ты дасягнула вышыні, — гэта добра. Але цяпер ты павінна за руку прывесці хаця б аднаго такога, як сама, выхаваць і падняць яго да гэтых вяршынь. Вось гэта падарунак краіне, калі ты сам здзейсніў подзвіг і яшчэ дапамог здзейсніць такі ж некалькім людзям", — сказаў Лукашэнка.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы ва ўрачыстай абстаноўцы прысвоіў ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь" старшаму трэнеру Наваполацкай СДЮСТШ ДГСААФ Віктару Стрэмякову.

Таксама кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі прадстаўнікам медыцыны, навукі і мастацтва і іншых сфер.

Стужка навiн
0