Надвор'е на 1 Мая: дэфіцыт сонца і дажджы

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі пад дажджом
Людзі пад дажджом - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяплей за ўсё на гэтых выхадных будзе ў Гомелі, а ў Мінску ж тэмпература паветра не больш за +10°С.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Няўстойлівы і кантрасны характар надвор'я захаваецца на Беларусі і на выхадных, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Гарадская ратуша ў Мінску - Sputnik Беларусь
Выхадныя ў Мінску: што наведаць 30 красавіка і 1 мая

Далёка не вясновае надвор'е ўсталявалася на большай частцы Беларусі ў апошнія некалькі дзён — сіноптыкі рэгулярна абвяшчаюць папярэджанні ў сувязі з моцнымі ападкамі. Разам з тым у паўднёвых абласцях краіны слупок тэрмометра падымаецца вышэй за 20°C. Раней Гідрамет паведаміў, што надвор'е "ледзь-ледзь палепшыцца" ў нядзелю.

"Дэфіцыт сонца і цяпла на свята вясны і працы. Першамай сустрэнем з дажджамі і парасонамі. У выхадныя дні захаваецца няўстойлівы і кантрасны характар надвор'я", — распавёў Рабаў.

30 красавіка, умовы надвор'я ў заходніх рэгіёнах краіны будзе аказваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а па ўсходняй палове Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, дзе і чакаюцца дажджы.

"Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +3..+9°С, па паўночным захадзе 0..+2°С; днём +7..+13°С, па паўднёвым усходзе +14..+19°С", — праінфармаваў Рабаў.

Ён дадаў, што ў беларускай сталіцы ў гэты дзень будзе воблачна з праясненнямі. Па словах спецыяліста, верагоднасць невялікага дажджу складае 60-70%.

"Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с. Тэмпература ноччу +4..+6°С, днём +7..+9°С (адчуваецца як +4°С)", — працягнуў суразмоўца агенцтва.

У панядзелак, 1 мая, з тэрыторыі Украіны будзе падымацца чарговы франтальны раздзел, які суправаджаецца шлейфам воблачнасці і на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовымі дажджамі. Днём, па інфармацыі сіноптыкаў, пераменная воблачнасць, ноччу — слабы туман.

"Тэмпература паветра ўначы +1..+8°С, днём +5..+12°С; па-ранейшаму больш цёплае надвор'е захаваецца па паўднёвым усходзе: ноччу +9..+11°С, днём +14..+20°С, па Гомельскай вобласці +16..+21°С, у асобных раёнах да +23°С", — распавёў Рабаў.

У Мінску 1 мая будзе воблачна з праясненнямі, вялікая верагоднасць дажджу.

"Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4..+6°С, максімальная днём +9..+11°С (адчуваецца як +4..+6°С)", — сказаў Рабаў.

Стужка навiн
0