Выхадныя ў Мінску: што наведаць 30 красавіка і 1 мая

© Sputnik / Роман ШантарГарадская ратуша ў Мінску
Гарадская ратуша ў Мінску - Sputnik Беларусь
Захапляльная "Перастрэлка" ад Бэна Уітлі, нацыянальнае свята з песнямі і традыцыйнымі прысмакамі ля Ратушы, Фестываль каляровага дыму і іншыя варыянты нясумна правесці святочныя выхадныя – у аглядзе культурных падзеяў Sputnik.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Цяпла на гэтыя выхадныя чакаць не варта, але дажджоў стане менш. У панядзелак наогул абяцаюць яснае сонечнае надвор'е. Гэта значыць, магчымасцяў нясумна правесці выхадныя становіцца больш.

Да традыцыйных варыянтаў кіно — тэатр — выставы дадаюцца і вулічныя праекты. Тым больш, што прапаноў дастаткова.

"Перастрэлка"

На экраны выйшаў баявік Бэна Уітлі "Перастрэлка". Па законах жанру, будуць і грошы, і ствалы, і захапляльная гульня на выжыванне. Варта дадаць, што падзеі фільма разгортваюцца ў Бостане ў 1978 годзе. А адну з роляў у "Перастрэлцы" выканала зорка драмы "Пакой" Бры Ларсан, якая сабрала за тую ролю летась вялікі ўраджай узнагарод, у тым ліку "Оскар", "Залаты глобус", прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША і шэраг іншых.

Фестываль ля Ратушы

Ля Ратушы адкрываецца сезон вулічных святаў. У гэтую нядзелю ў Верхнім горадзе пройдзе фестываль беларускай культуры "Вытокі". На плошчы Свабоды і бліжэйшых вулачках будуць працаваць і гандляваць больш за 200 майстроў народнай творчасці і рамеснікаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКультурнае жыццё сталіцы вяртаецца да гарадской ратушы
Культурная жизнь столицы снова возвращается к городской Ратуше  - Sputnik Беларусь
Культурнае жыццё сталіцы вяртаецца да гарадской ратушы

З 15:00 у Карэтным дворыку на вуліцы Кірылы і Мяфодзія адбудзецца чарговы "Спеўны сход". Саліст гурту Vuraj Сяргей Долгушаў запрашае ўсіх, хто хоча навучыцца спяваць беларускія народныя песні.

У 20:00 на сцэне ў канцэртнай залы "Верхні горад" пачнецца канцэрт народных калектываў: будуць спяваць "Церніца" і танчыць "Харошкі".

Калі: 30 красавіка з 13:00; дзе: у Верхнім горадзе; уваход вольны.

"Прыгожы" праект

1 мая ля Ратушы таксама будзе на што паглядзець. У панядзелак тут прэзентуюць культурны праект "Мінск — горад прыгажосці". Арганізуюць дзейства гарадскія ўлады, якія мяркуюць, што госці будуць рады "пазнаёміцца з асаблівасцямі нацыянальнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паўдзельнічаць у стварэнні новых вобразаў разам з вядучымі салонамі прыгажосці, акунуцца ў атмасферу моды і стылю ў час паказу калекцый ад беларускіх дызайнераў". Карацей кажучы, на плошчы будуць стрыгчы, дэманстраваць моду і спяваць. У прыватнасці, на сцэне чакаюць вакальную групу "Чысты голас", Галіну Шышкову, Германа і іншых.

Калі: 1 мая з 13:00; дзе: у Верхнім горадзе; уваход вольны.

Ландшафтны фестываль

Дызайнерскія лаўкі, крэслы, шэзлонгі, арэлі, урны і велапаркоўкі можна будзе ўбачыць на вуліцах Верхняга горада з 1 па 10 мая ў межах Ландшафтнага фестывалю, які арганізуе Асацыяцыя спецыялістаў ландшафтнай індустрыі ў Беларусі.

© Sputnik / Софья ТроицкаяУбачыць прыгажосць у звычайным - асноўная задача ландшафтнага дызайнера
Увидеть красоту даже в самом простом - задача ландшафтного дизайна - Sputnik Беларусь
Убачыць прыгажосць у звычайным - асноўная задача ландшафтнага дызайнера

Для спецыялістаў будуць лекцыі, майстар-класы і воркшопы, для цікаўных — жывая музыка, перфоманс ад адной з лепшых ёга-студый Мінска, дызайнерскія інсталяцыі і гарадскія скульптуры.

Калі: 1-10 мая з 10:00 да 21:00; дзе: у Верхнім горадзе; уваход вольны.

Фестываль каляровага дыму

Не дачакаўшыся правільнай — яркай вясны, у парку Dreamland вырашылі выратаваць сітуацыю і самастойна размаляваць будні і святы: у суботу і нядзелю тут ладзяць Фестываль каляровага дыму. Удзельнікам прапануюць выстраіцца ў жывое кольца і з дапамогай шашкі каляровага дыму размаляваць шэрае менскае неба. Арганізатары падкрэсліваюць: дым бяспечны і не пакідае слядоў на вопратцы.

Апроч маляўнічага хуліганства гасцей парку ў гэтыя дні чакаюць шоу-праграма, конкурсы і розыгрышы падарункаў.

Калі: 29 і 30 красавіка ў 14:00; дзе: парк Dreamland; уваход вольны.

Дзіцячае свята ў Dana Mall

Бюджэтны варыянт пацешыць і адцягнуць ад тэлевізара дзіцяці — гэта прывесці яго 1 мая на вялікім сямейным свяце ў гандлёвым цэнтры Dana Mall. Увесь дзень у цэнтральным атрыуме 1-га паверха тут будуць праходзіць конкурсы, матэр-класы. Юных гледачоў і іх бацькоў чакаюць выступленні вакальна-танцавальных калектываў, клоўны, bubble show, гульнявыя зоны і атракцыёны, фокусы, сюрпрызы і многае іншае.

Калі: 1 мая з 12:00 да 20:00; дзе: ГЦ Dana Mall, уваход вольны.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі