Фотафакт: у цэнтры Магілёва на газоне пасецца табун коней

© Photo : ВКонтакте / ФОТО. МОГИЛЁВКоні ў цэнтры Магілёва
Коні ў цэнтры Магілёва - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адна з жыхарак абласнога цэнтра здолела сфатаграфаваць чатырох коней з трыма жарабятамі.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Табун коней, якія пасвяцца на газоне ў цэнтры Магілёва, знялі на фота жыхары абласнога цэнтра, здымак быў размешчаны ў адной з мясцовых суполак у сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Паказальнік да Траецкага прадмесця ў Верхнім горадзе - Sputnik Беларусь
Фотафакт: у Верхнім горадзе пераблытаны паказальнікі

Паводле інфармацыі магілёўцаў, фота было зроблена напярэдадні днём на праспекце Шміта ў раёне Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Коней з трыма жарабятамі здолела сфатаграфаваць адна з жыхарак абласнога цэнтра.

Пры гэтым магілёўцы выказалі здзіўленне: якім чынам коні змаглі трапіць у цэнтр горада.

Стужка навiн
0