У Вільнюсе прэзентавалі "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны"

© Photo : Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі БеларусьРаман Матульскі перадаў у дар факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы
Раман Матульскі перадаў у дар факсімільнае выданне Кніжная спадчына Францыска Скарыны Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" было перададзена дзяржаўным бібліятэкам Літвы.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. 4 мая ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя М. Мажвідаса адбыўся круглы стол "Францыск Скарына. 500-годдзе кнігадрукавання ў Беларусі і Літве" і цырымонія дарэння факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны".

Прафесар Мальдзіс распавядае пра месца пахавання Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Відэа
Мальдзіс: Францыск Скарына пахаваны ў горадзе Чэскі-Крумлаў

Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні аб ходзе мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, традыцыях і сучаснасці кнігавыдання ў Беларусі і Літве, ролі і спадчыне Францыска Скарыны ў лёсе абодвух дзяржаў.

У дыскусіі таксама прынялі ўдзел дырэктар Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх Сігітас Нарбутас, дырэктар інстытута бібліятэказнаўства і інфармацыйных навук Віленскага ўніверсітэта Арвідас Пацэвічус, прадстаўнік Інстытута літоўскай мовы Сергеюс Тэмчынас, дырэктар цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры Вільнюскага ўніверсітэта эдукалогіі Лілія Плыгоўка.

У рамках круглага стала дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў прэзентацыю і перадаў у дар факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя М. Мажвідаса, Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, а таксама бібліятэкам Вільнюскага ўніверсітэта і Віленскай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны.

Стужка навiн
0