Выстава Рэмбрандта праходзіць у Мінску ўпершыню за 40 год

© Sputnik / Артем БордовскийВыстава "Вялікі Рэмбрандт" у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі
Выстава Вялікі Рэмбрандт у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
Напярэдадні адкрыцця выставы "Вялікі Рэмбрандт" у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прайшоў паказ шэдэўраў галандца.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Выстава прыехала ў Мінск з Італіі з прыватнай калекцыі, якая пачала фармавацца ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, паведаміла на адкрыцці куратар мастацкага праекта Вольга Кліп.

Паводле яе словаў, уласнікі калекцыі набывалі творы паўсюдна — на аўкцыёнах, у прыватных калекцыянераў. На сённяшні час збор твораў Рэмбрандта ў гэтай калекцыі налічвае 69 твораў, і ўсе яны прыехалі ў Мінск.

Куратар праекта звярнула ўвагу, што мастацкія творы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць усю жанравую разнастайнасць, у якой працаваў вялікі галандзец.

© Sputnik / Артем БордовскийГравюра Рэмбрандта "Аўтапартрэт з Саскіяй"
Гравюра Рэмбрандта Аўтапартрэт з Саскіяй - Sputnik Беларусь
Гравюра Рэмбрандта "Аўтапартрэт з Саскіяй"

Аўтэнтычнасць пацверджаная Sotheby's

"У 2007 годзе ўладальніца калекцыі перадала збор на атрыбуцыю ў інстытут Sotheby's, які з'яўляецца адной з самых аўтарытэтных установаў, у прыватнасці і па Рэмбрандту. У заключэнні пацверджана прыналежнасць усіх работ аўтарству Рэмбрандта", — распавяла Вольга Кліп.

Гэты збор экспанаваўся па ўсім свеце ў розных гарадах Германіі, Іспаніі, Італіі, Мексіцы і Чылі. Для гэтага збору былі выдадзены каталогі, што з'яўляецца дадатковым пацвярджэннем арыгінальнасці гэтых работ.

© Sputnik / Артем БордовскийСамая маленькая гравюра Рэмбрандта на выставе
Самая маленькая гравюра Рэмбрандта на выставе - Sputnik Беларусь
Самая маленькая гравюра Рэмбрандта на выставе

Багатая жанравая тэматыка

Куратар звярнула ўвагу, што работы выстаўлены ў храналагічным парадку, пачынаючы ад ветхазапаветных сюжэтаў. Гэта дазваляе назіраць за эвалюцыяй творчасці майстра, як змяняецца з часам яго штрых, як ён зыходзіць ад высокай дэталізацыі да эскізнасці.

"Палова гэтай выставы прысвечана Новаму Запавету. Па творчасці Рэмбрандта можна вывучаць Біблію, настолькі падрабязна ён апісвае розныя сюжэты", — падкрэсліла куратар мастацкага праекта.

Вольга Кліп расказала, што ў эпоху Рэмбрандта адным з найважнейшых святаў быў дзень абразання Хрыста. Цырымонія гэтая праводзілася на сёмыя суткі ад нараджэння немаўля. Зараз у нашым календары гэтае свята супадае з святкаваннем Старога Новага году.

© Sputnik / Артем БордовскийГравюра Рэмбрандта "Зняцце з крыжа"
Гравюра Рэмбрандта Зняцце з крыжа - Sputnik Беларусь
Гравюра Рэмбрандта "Зняцце з крыжа"

Майстра света і ценю

"Накцюрны Рэмбрандта вельмі часта пераўтвараюцца ў чорныя квадраты. Вялікага галандца часта называюць мастрам света і ценю, святла і цемры. Незразумела да самага канца, што тут дамінуе. Мы думаем пра светлы пачатак, і тут святло выходзіць з глыбіні гэтай цемры", — апісала мастацкія асаблівасці галандца куратар.

Рэмбрандт быў вялікім эксперыментатарам і наватарам. Яго ўлюбёным мастацкім прыёмам было перамяшчэнне біблейскіх герояў у тагачасныя галандскія інтэр'еры. Змешваючы розныя эпохі і стылі, ён натхняўся ўсходняй тэматыкай.

Работа Рэмбрандта "Зняцце з крыжа" адлюстроўвае росквіт майстэрства вялікага галандца. Ён зрабіў цэлы цыкл работ, прысвечаных страсцям Хрыстовым. Рэмбрандт часта паўтараў свае гравюры ў жывапісе, і гэтая работа не стала выключэннем.

"Пры жыцці Рэмбрандт за межамі Нідэрландаў быў больш вядомы як мастак-гравёр і графік, а не як жывапісец", — распавяла Вольга Кліп.

© Sputnik / Артем БордовскийГравюра Рэмбрандта "Вяртанне блуднага сына"
Гравюра Рэмбрандта Вяртанне блуднага сына - Sputnik Беларусь
Гравюра Рэмбрандта "Вяртанне блуднага сына"

"Вяртанне блуднага сына" — гэтая работа была зроблена значна раней, чым жывапісны яе варыянт, які знаходзіцца ў Эрмітажы. Да гэтай тэматыкі майстра звяртаўся амаль усё сваё жыццё. Гэтая гравюра быццам бы ставіць кропку на рэлігійнай частцы выставы.

Рэмбрандт быў паспяховым партрэтыстам, і заможныя бюргеры ў Галандыі XVII стагоддзя замаўлялі ў майстра вялікую колькасць партрэтаў і гравюраў у тым ліку.

Мастацкі дакладныя гравюрныя партрэты, якія паказваюць знаўцам высокія мастацкія здольнасці галандскага майстра, можна пабачыць на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Выстава "Вялікі Рэмбрандт" будзе праходзіць з 5 мая да 3 ліпеня. Кошт квіткоў ад 6 рублёў для дзяцей да 15 рублёў для дарослых.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі