У Мінску пройдзе вечар, прысвечаны героям бітвы пад Монтэ-Касіна

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Армія Андэрса ці Другі Польскі корпус — вайсковае фарміраванне, створанае савецкім урадам і генералам Уладзіславам Андэрсам у 1941-1942 гадах на тэрыторыі СССР па пагадненні з польскім урадам у выгнанні.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 17 мая правядзе вечар памяці, прысвечаны героям бітвы пад Монтэ-Касіна, паведаміў Sputnik гісторык Ігар Мельнікаў.

Па яго словах, праграма вечара прадугледжвае прэзентацыю кніг, прысвечаных ваеннай тэматыцы, а таксама запланаваны паказ фільма "Доўгі шлях да дому".

Кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па ваеннай гісторыі Беларусі Ігар Мельнікаў - Sputnik Беларусь
Кніга пра беларускага андэрсаўца "Адысея палешука" будзе выдадзена

"Буду расказваць пра звычайных жаўнераў, распавяду пра кнігі "Забытыя героі" і "Адысея палешука", — патлумачыў Ігар Мельнікаў.

Таксама ўсе госці імпрэзы ўбачаць выставу "Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг." з калекцыі гісторыка, якая летась прэзентавалася ў Нацыянальным гістарычным музеі і Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.

На мемарыяльным мерапрыемстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі польскага дыпламатычнага корпуса, якія з'яўляюцца адным з арганізатараў вечара.

Армія Андэрса ці Другі Польскі корпус — вайсковае фарміраванне, створанае савецкім урадам і генералам Уладзіславам Андэрсам у 1941-1942 гадах на тэрыторыі СССР па пагадненні з польскім урадам у выгнанні.

Корпус фарміраваўся з ваенных, якія праходзілі службу ў Войску Польскім і трапілі ў палон падчас вызвалення заходніх частках Беларусі і Украіны. Па падліках гісторыкаў, ваеннапалоннымі стала каля 250 тысяч салдат Войска Польскага, а таксама некалькі дзясяткаў тысяч паліцэйскіх, жандараў, салдат і афіцэраў Корпуса аховы памежжа. У тым ліку ў савецкі палон трапіла каля 35 тысяч беларусаў, якія служылі ў шэрагах польскіх войскаў.

Стужка навiн
0