У Мінску прайшла патрыятычная акцыя "Слаўся, зямлі нашай светлае імя"

© Sputnik / Александр ШурмелевНа плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску заспявалі гімн
На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску заспявалі гімн - Sputnik Беларусь
Плошча Дзяржаўнага сцяга змясціла болей за 1700 удзельнікаў, якія з’ехаліся са ўсіх рэгіёнаў Беларусі, каб разам заспяваць дзяржаўны гімн.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску прайшла патрыятычная акцыя "Слаўся, зямлі нашай светлае імя", прымеркаваная да Дня дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі.

Удзельнікамі акцыі сталі дыпламанты музычнага конкурса, які з верасня мінулага года да 1 сакавіка бягучага ладзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

© Sputnik / Александр ШурмелевАкцыя сабрала ўдзельнікаў з усіх куткоў Беларусі
Акцыя сабрала ўдзельнікаў з усіх куткоў Беларусі - Sputnik Беларусь
Акцыя сабрала ўдзельнікаў з усіх куткоў Беларусі

Плошча Дзяржаўнага сцяга змясціла болей за 1700 удзельнікаў, якія з'ехаліся са ўсіх рэгіёнаў Беларусі, каб разам заспяваць дзяржаўны гімн.

Галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Антон Васюкевіч распавёў карэспандэнту Sputnik, што ў мінулым годзе на радыё з'явілася перадача "Слаўся, зямлі нашай светлае імя". Асаблівасцю гэтага праекта стала конкурсная праграма на арыгінальнае выкананне дзяржаўнага гімна.

"Арыгінальнае выкананне не прадугледжвае адступлення ад эталоннай версіі гімна. Гэта ні ў якім разе не скажэнне, гэта інтэрпрэтацыя. Мы прывыклі да эталоннага выканання дзяржаўнага хора і сімфанічнага аркестра", — падкрэсліў Антон Васюкевіч.

© Sputnik / Александр ШурмелевМузычны праект прыцягнуў увагу моладзі
Музычны праект прыцягнуў увагу моладзі - Sputnik Беларусь
Музычны праект прыцягнуў увагу моладзі

Па яго словах, зараз гімн выконванецца на самых розных пляцоўках. Праект быў накіраваны на тое, каб сабраць з усёй краіны людзей, якія выконваюць гімн.

Спачатку кульмінацыяй праекту павінна было стаць калектыўнае выкананне гімна ў студыі Дома радыё, але праект стаў массавым і больш за 1700 чалавек там не магло размесціцца фізічна.

"У Беларусі ёсць асобнае свята, якое сімвалізуе стаўленне да дзяржаўных гімна і флага. Мы вырашылі да гэтага свята правесці акцыю. Такім чынам пераможцамі гэтага праекту сталі ўсе ўдзельнікі", — падкрэсліў галоўны дырэктар.

© Sputnik / Александр ШурмелевРазам са сталымі выканаўцамі спявалі і дзеці
Разам са сталымі выканаўцамі спявалі і дзеці - Sputnik Беларусь
Разам са сталымі выканаўцамі спявалі і дзеці

Сама патрыятычная акцыя на плошчы Дзяржаўнага сцяга ўяўляла сабою літаратурна-музычную пастаноўку, дзе выконваліся вершы і песні беларускіх аўтараў, прысвечаныя Радзіме.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, спявачка Ірына Дарафеева распавяла, што ўваходзіла ў журы конкурсу і прымала ўдзел у праслухоўваннях.

© Sputnik / Александр ШурмелевІрына Дарафеева прыняла ўдзел у акцыі "Слаўся, зямлі нашай светлае імя"
Ірына Дарафеева прыняла ўдзел у акцыі Слаўся, зямлі нашай светлае імя - Sputnik Беларусь
Ірына Дарафеева прыняла ўдзел у акцыі "Слаўся, зямлі нашай светлае імя"

"Шчыра кажучы, мы не думалі, што акцыя прыме такі маштаб. Я думаю, што гэта павінна быць нацыянальнае свята і трэба яго праводзіць на пастаяннай аснове", — лічыць Ірына Дарафеева.

Па яе словах, такія акцыя спрыяюць яднанню і патрыятызму ў беларускіх грамадзян. Вельмі прыемна, што акцыя набыла такую папулярнасць сярод моладзі, якая ўзяла ў ёй актыўны ўдзел.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі