Нацыянальны мастацкі музей запрашае згуляць у класікі

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Нацыянальным мастацкім музеі, архіўнае фота
У Нацыянальным мастацкім музеі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцыя пройдзе ў межах "Ночы музеяў" і будзе зладжана паводле апавядання аргентынскага пост-мадэрніста Хуліа Картасара "Гульня ў класікі".

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей запрашае ўсіх аматараў мастацтва адзначыць Міжнародны дзень музеяў незвычайным спосабам і адмовіцца ад правілаў строгай геаметрыі 20 мая.

Па задуме куратараў, госці змогуць самі выбраць схему наведвання музея, падобна выбару свайго шляху пры чытанні "Гульні ў класікі". Гасцям прапануюць незвычайныя спосабы агляду экспазіцый.

Першы шлях — інтэлектуальны

Нацыянальны мастацкі музей - Sputnik Беларусь
У Міжнародны дзень музеяў уваход у мінскія галерэі будзе вольным

Удумлівы агляд сталай экспазіцыі і часовых выстаў, не адцягваючыся на тое, што адбываецца. Можна будзе азнаёміцца з наступнымі выставамі: Беларускае мастацтва XII-XX стагоддзяў, Рускае мастацтва XVIII — пачатку XX стагоддзя, Еўрапейскае мастацтва XVI-XX стагоддзяў, Мастацтва краін Усходу XIV-XX стагоддзяў, выстава мастака-прымітывіста Сяргея Каваля "Забытыя казкі", выстава абстрактнага жывапісу Анатоля Кузняцова "Аб зямлі і небе", выстаўка армянскага мастака Фараона Мерзаяна.

Другі шлях — інтэрактыўны

Мае на ўвазе ўдзел гасцей толькі ў інтэрактыўных мерапрыемствах і квэстах. Сярод іх — цыкл кароткіх лекцый у стылі TED ад лепшых лектараў музея і горада, шпацыр па залах музея з ліхтаром у руках, літаратурны шпацыр-квэст па экспазіцыях, мастацкі футбол у Мастацкім, абмен кнігамі ў музеі і "гульня ў бісер".

Таксама другі шлях прапануе наведвальнікам узяць удзел у рознага кшталту творчых мерапрыемствах — "мультымедыйнае маляванне", "абстрактнае маляванне", "размалёўкі 16+", гульні "Мэмары" і іншых.

Экспазіцыя музея Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Музей Янкі Купалы прапануе адзначыць "ноч музеяў" адметна

Трэці шлях — інтэграцыйны

Прапануе спалучыць першыя два шляхі.

Акцыя "Ноч музеяў-2017: гульня ў класікі ці адмова ад строгай геаметрыі" пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музее 20 мая з 19:00 да 00:00, кошт квітка — 5 рублёў. 

Стужка навiн
0