Відэа

"Ты супер!": Даша Чарнова падзякавала беларусам за падтрымку

Падпісацца
Прадстаўніца Беларусі на шоу "Ты супер!" тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik Даша Чарнова падзякавала беларусам, якія заўзеюць за яе, за падтрымку. Глядзіце на відэа зварот беларускай удзельніцы.

Напярэдадні адбыўся паўфінал шоу "Ты супер!", паводле вынікаў якога беларуская канкурсантка прайшла ў фінал. Даша пасля выступу падзялілася эмоцыямі і падзякавала ўсім тым, хто перажываў за яе.

"Дарагія сябры, сваякі, знаёмыя і ўсе-ўсе беларусы, я вам вельмі дзякую за вашу падтрымку, дзякуючы ёй я нашмат мацней і веру ў сваю перамогу. Дзякуй вам!" — сказала Даша ў сваім звароце.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь правяло прамую відэатрансляцыю паўфіналу ў Facebook у падтрымку 17-гадовай беларускай удзельніцы.

Праект "Ты супер!" НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik дае шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць аб сабе. Яго ўдзельнікі вакалісты з Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі.

 

 

Стужка навiн
0