Рабаў: днямі надвор’е будзе ўмерана цёплым і няўстойлівым

© PixabayДзьмухавец, архіўнае фота
Дзьмухавец, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Надвор'е па Беларусі на гэтым тыдні будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы і з поўначы.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць на гэтым тыдні няўстойлівае надвор'е, у шэрагу рэгіёнаў чакаюцца дажджы, навальніцы, але тэмпературны фон будзе ў межах кліматычнай нормы, паведамілі ў Гідрамеце.

"Умерана-цёплае і няўстойлівае надвор'е чакаецца па Беларусі на гэтым тыдні. Цяплей будзе па паўднёвым захадзе, крыху халадней-па паўночным усходзе краіны. Сярэдняя тэмпература паветра ў трэцяй дэкадзе мая па Беларусі чакаецца каля кліматычнай нормы +14..+16°C", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

З яго слоў, у аўторак ноччу па асобных раёнах чакаюцца невялікія дажджы, днём па поўдні кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу +6..+13°C, днём +18..+23°C, па поўдні да +25°C. У сераду ў асобных раёнах краіны, а днём па Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях па большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём па паўднёвым усходзе рэспублікі навальніцы. Ноччу будзе +6..+13°C, днём +17..+23°C, па поўначы +15..+16°C, сказаў сіноптык.

У чацвер у асобных раёнах рэспублікі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе навальніцы. Тэмпература ноччу ад +5°C на паўночным захадзе да +13°C на паўднёвым усходзе краіны, днём +16..+23°C, сказаў Рабаў.

26 мая, у пятніцу, надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы і прынясе дажджы ўжо на большую частку тэрыторыі краіны, днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман, тэмпература ноччу +5..+12°C, днём +13..+20°C.

З яго слоў, у выхадныя дні чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў суботу па ўсходзе краіны, а ў нядзелю па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу ў суботу-нядзелю будзе +3..+10°C, днём +16..+22°C, ва ўсходніх раёнах +13..+15°C, па захадзе ў нядзелю чакаецца +23..+26°C.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі