БДУ атрымаў узнагороду Рускага геаграфічнага таварыства

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак БДУ
Будынак БДУ - Sputnik Беларусь
У гэтым годзе на атрыманне ўзнагароды ў галіне геаграфіі і экалогіі была вылучана рэкордная колькасць праектаў - 389. Заяўкі на ўдзел паступілі з 68 рэгіёнаў Расіі, а таксама Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Індыі, Манака, Нарвегіі і ЗША.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Нацыянальнай прэміяй "Хрустальны компас" Рускага геаграфічнага таварыства ўганараваныя БДУ, Беларускае геаграфічнае таварыства і РУП "Белкартаграфія", паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

"Гэтую ўзнагароду ўстановы атрымалі за калектыўную працу "Геаграфічны атлас настаўніка", які прызнаны лепшым у намінацыі "Выданне". Праца над атласам вялася на працягу пяці гадоў", — распавялі ў БДУ.

Клавиатура и мышь - Sputnik Беларусь
Студэнт БДУ выйграў стажыроўку ў IBM

Атлас прызначаны для школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца геаграфіяй, картаграфіяй, эканомікай, дэмаграфіяй, прыродай і гаспадаркай Беларусі. Ён змяшчае навуковую інфармацыю аб Зямлі, фізіка-геаграфічных, палітычных і сацыяльна-эканамічных асаблівасцях асобных краін і рэгіёнаў, глабальных праблемах. Першы навучальны атлас мае вычарпальную картаграфічную інфармацыю пра прыроду, рэсурсы і гаспадарку Беларусі.

"Гэта фундаментальны дапаможнік разлічаны на выкарыстанне ў бліжэйшыя дваццаць гадоў. У 2002 годзе быў выдадзены Нацыянальны атлас Рэспублікі Беларусь. У СССР раней выдаваліся атласы настаўніка, але яны не ўвязваліся з навучальнымі праграмамі", — адзначыў загадчык кафедры агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі геаграфічнага факультэта БДУ Пётр Лапух.

У гэтым годзе на атрыманне ўзнагароды ў галіне геаграфіі і экалогіі была вылучана рэкордная колькасць праектаў — 389. Заяўкі на ўдзел паступілі з 68 рэгіёнаў Расіі, а таксама Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Індыі, Манака, Нарвегіі і ЗША.

"Хрустальны компас" — першая прэмія ў галіне нацыянальнай геаграфіі, экалогіі, захавання і папулярызацыі прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны Расіі. Заснавана 16 лістапада 2012 года ў Краснадары Рускім геаграфічным таварыствам.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі