На гарадзішчы радзімічаў на свята адновяць "Капішча Пяруна"

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкДзень Пяруна, архіўнае фота
Дзень Пяруна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Радамля ў Чавусскім раёне з’яляўецца старажытным цэнтрам, з якога пайшло племя радзімічаў.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. У аграгарадку Радамля Чавускага раёна 26-27 жніўня пройдзе IV этнасвята "У Госці да радзімічаў", заснаванае на падзеях і стылістыцы IX-XII стагоддзяў, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Купальскае кола-2017 - Sputnik Беларусь
"Купальскае кола-2017": новы фармат, новыя магчымасці

Гасцей свята чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма ў стылістыцы ранняй сярэднявечнай культуры. Тут запланаваны паказальныя баі, кулінарнае свята з дэгустацыяй традыцыйных мясцовых страў, майстар-класы рамеснікаў, інтэрактыўныя пляцоўкі.

Створаны на старадаўнім гарадзішчы радзімічаў музей пад адкрытым небам папоўніцца сёлета да свята новымі экспанатамі. У экспазіцыю ўвойдуць прадметы побыту, якія выкарыстоўваліся радзімічамі, будзе пабудавана вулічная печ для абпалу керамічных вырабаў. А непадалёк ад гарадзішча ўсталююць "Капішча Пяруна", што з'явіцца лагічным вынікам конкурсу разьбяроў скульптур з дрэва "Славянскія ідалы".

На тэрыторыі сучаснага аграгарадка Радамля некалі існавала племя радзімічаў, пра што сведчаць рэшткі старажытнага гарадзішча, на месцы якога быў пабудаваны замак. На пляцоўцы каля Замкавай гары штогод пачынаючы з 2014 года праходзіць этнасвята.

Свята ў гэтым годзе будзе арганізавана па мясцовай ініцыятыве "Радамля — старажытны горад радзімічаў". Яно рэалізуецца ў фармаце праекта "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь", які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).

Стужка навiн
0