Відэа

Невядомы канцэрт Nirvana у краме электронікі з'явіўся ў сеціве

Падпісацца
У інтэрнэце з'явіўся відэазапіс аднаго з першых канцэртаў гурта Nirvana, паведамляе партал Dazed. Глядзіце на відэа кадры выступлення Курта Кабэйна.

На відэа гурт Nirvana выступае ў паўпустой краме электронікі ў Абердзіне, штат Вашынгтон. Канцэрт датуецца 24 студзеня 1988 года.

Фрагменты роліка, знятага ў краме кампаніі Radio Shack, былі даступныя гледачам і раней, аднак цалкам 17-хвілінны запіс, дзе Курт Кабэйн выконвае некалькі песень, быў апублікаваны ўпершыню.

За дзень да гэтага гурт запісаў свае першыя дэмазапісы ў Сіэтле.     

Стужка навiн
0