Лукашэнка возьме ўдзел у святкаванні Купалля ў Александрыі

© Sputnik / Ганна СакаловаАдзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе
Адзін з галоўных рытуалаў Купалля - пусціць вянок па вадзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэспубліканскае свята "Александрыя збірае сяброў" праходзіць у гэтыя выхадныя ў Шклоўскім раёне.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Гасцей фестывалю чакаюць эстрадна-цыркавое шоу "Купальскі сон" з удзелам цыркавых калектываў з Беларусі і замежжа, выступ Стаса П'ехі, скачкі праз вогнішча і масавыя гулянні на беразе Дняпра.

Сёлета свята дасягнула міжнародных маштабаў — фестываль наведаюць артысты і музыканты з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Германіі. Прадстаўнікі кожнай краіны пазнаёмяць гасцей і са сваімі абрадамі і нацыянальнай кухняй.

Вечар, прысвечаны 135-годдзю са дня нараджэння Янкі Купалы - Sputnik Беларусь
Незвычайнае Купалле адзначылі ў Купалаўскім тэатры

Упершыню ў межах фестывалю пройдзе квэст "У пошуках папараць-кветкі". А спецыяльны конкурс вызначыць лепшага ў вырабе купальскіх вянкоў.

Цэнтральнай падзеяй стане міжнароднае эстрадна-цыркавое шоу "Купалле крочыць па планеце", якое завершыцца маштабным парадам феерверкаў і лазерным шоу.

Рэспубліканскае свята "Купалле" ў восьмы раз праходзіць на беразе Дняпра, ля маста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую. У аснове канцэпцыі мерапрыемства — тэма развіцця купальскіх традыцый у сусветнай прасторы ад старажытнасці да нашых дзён.

Стужка навiн
0