Linkin Park: пяць найпапулярнейшых кліпаў гурта

© REUTERS / Steve Marcus/File PhotoСаліст Linkin Park Чэстэр Бенінгтан
Саліст Linkin Park Чэстэр Бенінгтан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саліст папулярнага рок-гурта Чэстэр Бэнінгтан быў знойдзены павешаным у сваім доме раніцай 20 ліпеня.

Саліст гурта Linkin Park быў знойдзены ў чацвер павешаным у сваім доме ў Лос-Анжэлесе. Артысту быў усяго 41 год, аднак ён паспеў пакінуць пасля сябе прыкметную музычную спадчыну: яго групу слухалі мільёны людзей па ўсім свеце на працягу амаль 20 гадоў. Sputnik прапануе ўспомніць пяць самых папулярных кліпаў групы Linkin Park.

Numb

Галоўны хіт гурта з другога альбома, які называўся Meteora і выйшаў у 2003 годзе. Кампазіцыя двойчы прызнавалася рознымі выданнямі лепшай песняй года — у 2003 і 2004, саму ж яе мноства разоў перапявалі. Афіцыйны ролік на песню Numb сабраў на YouTube больш за 500 мільёнаў праглядаў.

In The End

Песня з першага альбома гурта, які выйшаў у 2000 годзе. Кліп атрымліваў узнагароду MTV як лепшы музычны ролік, а многія крытыкі звярнулі ўвагу на Linkin Park менавіта дзякуючы гэтай кампазіцыі, прысвечанай няўдачы чалавека.

New Divide

Песня была адмыслова запісаная для фільма "Трансформеры: Помста паўшых", аднак мела поспех не толькі сярод фанатаў фантастычных фільмаў. У чартах New Divide стартавала з самых высокіх месцаў і доўга трымалася ў спісе самых папулярных песень Linkin Park.

What І've Done

Кампазіцыя гучала ў першых "Трансформерах", аднак была выпушчаная да фільма: What I've Done ўвайшла ў спіс песень альбома 2007 года Minutes to Midnight. У самога сінгла — мультыплацінавы статус, а ў кліпа на яго больш за 250 мільёнаў праглядаў толькі на афіцыйным канале гурта.

Castle of Glass

Сінгл з альбома Living Things, які выйшаў у 2012 годзе, Castle of Glass, шмат у чым стаў для групы незвычайным: у ім выкарыстоўваюцца кантры- і фолк-матывы, злучаныя з электронікай. Кранальны кліп на кампазіцыю сабраў больш за 200 мільёнаў праглядаў.

Усяго па стане на 20 ліпеня ў гурта Linkin Park толькі афіцыйна прададзена больш за 60 мільёнаў запісаў, а колькасць праглядаў іх кліпаў на YouTube дасягае 3,8 мільярда — усё гэта кажа аб шчырай любові фанатаў да групы і яе саліста Чэстэра Бэнінгтана.

Стужка навiн
0