Тысячы кітайцаў эвакуяваныя праз моцныя паводкі

© REUTERS / CHINA STRINGER NETWORKВаенныя ліквідуюць наступствы непагадзі ў Кітаі
Ваенныя ліквідуюць наступствы непагадзі ў Кітаі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мясцовы метэаралагічны цэнтр ужо тройчы аб'яўляў найвышэйшы ўзровень небяспекі.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Амаль тры тысячы жыхароў Кітая былі эвакуяваны праз моцныя паводкі, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Ліўневыя дажджы не спыняюцца ў горадзе Юйлінь у правінцыі Шэньсі ўжо некалькі дзён. Мясцовыя сіноптыкі тройчы абвяшчалі чырвоны ўзровень небяспекі.

Вуліцы горада цалкам затопленыя, у вадзе знаходзяцца аўтамабілі, а людзі перасоўваюцца ўплаў. Улады правінцыі прынялі рашэнне аб эвакуацыі 2,9 тысячы жыхароў горада, дзе толькі за мінулыя суткі выпала каля 100 міліметраў ападкаў.

Паводле апошніх дадзеных, мацней за ўсё ад стыхіі пацярпелі паветы Суйдэ і Цзычжоу.Так, у Суйдэ прарвала дамбу, у выніку чаго ўвесь павет апынуўся моцна затопленым.

Раней паведамлялася, што з-за праліўных дажджоў у кітайскай правінцыі Юньнань загінулі дзесяць чалавек, больш за тысячу жыхароў тэрмінова эвакуіраваны.

Напярэдадні на Мінск таксама абрынуліся моцныя дажджы. Лівень, які пачаўся вечарам 25 ліпеня, ішоў усю ноч. Непагадзь у беларускай сталіцы прывяла да шэрагу надзвычайных здарэнняў.     

Стужка навiн
0