Фэст сярэдневечнай культуры пройдзе ў Полацку

© Photo : Аляксандр Рак, асабісты архіўРэканструкцыя княскай дружыны ХІV стагоддзя
Рэканструкцыя княскай дружыны ХІV стагоддзя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Полацк у чарговы раз прыме фестываль "Рубон", які пройдзе пад сценамі старажытнага Сафійскага сабору.
МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Фестываль сярэдневечнай культуры "Рубон 2017" пройдзе ў Полацку 1-3 верасня, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.
Наш Грунвальд-2017 - Sputnik Беларусь
Фота
"Наш Грунвальд-2017": сапраўдныя бітвы, шчырыя эмоцыі
Праграма фэсту вельмі насычаная і прапануе не толькі рыцарскія бугурты і турніры, але і разнастайную канцэртную праграму з выступамі гуртоў і танцамі.
Рызынкай фестываля "Рубон 2017" у гэтым годзе стануць сплавы на ладдзях і іх паказальныя абардажы. Апроч таго буду зладжаны пляцоўкі з сярэдневечнымі гульняміі і фотазона "Зброя катаванняў".
Асобным блокам фэсту сярэднявечнай культуры "Рубон" у Полацку плануецца кулінарны фестываль, які мае на мэце папулярызацыю аўтэнтычнай сярэднявечнай кухні і абмен вопытам у гэтай сферы.
Праца кулінарнага свята будзе ісці на працягу аднаго дня — 2 верасня. Удзельнікам прапануецца прыгатаваць і прадставіць 2-3 блюды, якія б ілюстравалі пэўны рэгіён, пэўны сацыяльны слой, былі фрагментам пэўнага культурнага комплексу.
Конны рыцарскі турнір і Бітва Двароў прайшлі ў Дудутках - Sputnik Беларусь
Відэа
Конны рыцарскі турнір і "Бітва Двароў" прайшлі ў Дудутках
Спецыяльнымі гасцямі фестывалю стануць кулінары з Літвы — рэстаран літоўскай народнай кухні "Marceliukes kletis", які ўяўляе сабою рэстаран-музей у Вільнюсе.
Там прадстаўлены не толькі традыцыйныя стравы, але і вялікая колькасць этнаграфічных прадметаў і старадаўніх механізмаў. Дзякуючы гэтаму "Marceliukes kletis" мае сертыфікат "Захаванне культурнай спадчыны Літвы".
Кухню літоўскага рэстарана і яго незвычайныя агрэгаты для прыгатавання ежы ведаюць далёка за межамі Літвы. "Marceliukes kletis" — удзельнік розных кірмашоў, фестываляў і святаў у Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі, Латвіі.
Падрабязная праграма фэсту тут.
Стужка навiн
0