Беларусы ў жніўні змогуць задаць міністрам пытанні па тэлефоне

Падпісацца
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць кіраўніка Мінсельгасхарча, Мінсувязі, Мінфіна, Дзяржстандарту, Мінбудархітэктуры, Мінжылкамгаса і Дзяржпагранкамітэта.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Савет міністраў Беларусі апублікаваў графік правядзення прамых тэлефонных ліній кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў на жнівень.

Як паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада, размаўляць з народам па тэлефоне будуць кіраўнікі міністэрстваў самага шырокага профілю.

Так, згодна з графікам, бліжэйшая прамая лінія пройдзе ўжо ў суботу 5 жніўня. На сувязі з народам па тэлефоне будуць міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, міністр фінансаў Уладзімір Амарын, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

У наступную суботу, 12 жніўня, на прамой тэлефоннай сувязі з насельніцтвам будуць міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо.

У трэцюю суботу месяца — 19 жніўня — з грамадзянамі будзе размаўляць міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Апошняя субота месяца — 26 жніўня — будзе аддадзена пад прамыя лініі міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміру Калтовічу, міністру культуры Барысу Святлову і міністру абароны Андрэю Раўкову.

Акрамя кіраўнікоў дзяржорганаў прамыя тэлефонныя лініі правядуць іх намеснікі. Час правядзення прамых тэлефонных ліній — з 09:00 да 12:00. Тэлефоны для сувязі можна даведацца на сайце беларускага ўрада.

Стужка навiн
0