Рабаў: на выхадных будзе камфортнае і дажджлівае надвор'е

© PixabayНавальнічныя хмары, архіўнае фота
Навальнічныя хмары, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На пачатку наступнага тыдня ў Мінску тэмпература паветра не будзе перавышаць 21-23 градусы.

МІНСК, 4 жні — Sputnik. Беларускія сіноптыкі прагназуюць на выхадных цёплае, камфортнае надвор'е, але папярэджваюць, што без дажджоў не абыдзецца, паведамілі ў Гідрамеце.

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць цёплая вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Заходняй Еўропы.

"5 жніўня ў асобных раёнах таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу +12..+18°C, па поўдні да +20°C, а днём +22..+28°C, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе да +30°C", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У нядзелю ноччу будзе без ападкаў, раніцай і днём у асобных раёнах краіны, а па Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу складзе +11..+17°C, днём +20..+27°C, па паўднёвым усходзе да +30°C.

У панядзелак надвор'е будзе фарміраваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, ноччу па ўсходзе краіны захаваецца ўплыў франтальнага падзелу. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, днём у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ўначы, са слоў Рабава, будзе +10..+17°C, па паўднёвым усходзе да +19°C, днём +20..+26°C.

Надвор'е ў Мінску

Што датычыцца надвор'я ў беларускай сталіцы, Рабаў паведаміў: у суботу без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%), ноччу і раніцай слабы туман, вецер паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +15..+17°C, максімальная днём +24..+26°C.

Са слоў Рабава, у нядзелю ў другой палове дня магчымы кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+15°C, максімальная днём +23..+25°C.

У панядзелак ноччу магчымы кароткачасовы дождж, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13..+15°C, максімальная днём +21..+23°C, удакладніў сіноптык.

Стужка навiн
0