Этап КС па мастацкай гімнастыцы: беларускі ўзялі 10 медалёў

© Photo : "ВКонтакте" / Belarus Gymnastics-AssociationЭтап КС па мастацкай гімнастыцы: беларускі ўзялі 10 медалёў
Этап КС па мастацкай гімнастыцы: беларускі ўзялі 10 медалёў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўніцтва FIG высока ацаніла арганізацыю турніру і выказала падзяку ўдзельнікам і гледачам за сапраўднае свята.

МІНСК, 7 жні — Sputnik. Беларускі заваявалі дзесяць медалёў на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Мінску (2017 FIG World Challenge Cup BSB Bank), паведамляе Sputnik.

У мінулую нядзелю, 6 жніўня, у Falcon Club адбыўся заключны дзень спаборніцтваў — былі разыграны ўзнагароды ў асобных відах. Гаспадыні першынства зарабілі сем узнагарод (два золата, тры срэбра і дзве бронзы). Так, Кацярына Галкіна стала першай у практыкаваннях з мячом і трэцяй у практыкаваннях з абручом. Аліна Гарноська — уладальніца двух срэбных медалёў (з мячом і са стужкай) і аднаго бронзавага (з булавамі).

Мастацкая гімнастыка. Чэмпіянат Еўропы - Sputnik Беларусь
Гімнастка Меліціна Станюта завяршае кар'еру

У групавых практыкаваннях беларуская каманда ў складзе Ганны Гайдукевіч, Марыі Кацяк, Маргарыты Авадзінскай, Анастасіі Рыбаковой, Ганны Швайба і Арыны Цыцылінай заваявала золата ў кампазіцыі з трыма мячамі і двума скакалкамі. У практыкаванні з пяццю абручамі беларускія грацыі сталі срэбранымі медалісткамі.

У суботу, 5 жніўня, беларускія гімнасткі заваявалі тры медалі (два срэбры, адна бронза) у алімпійскім відзе праграмы — шматбор'і.

"Дзесяць медалёў (два залатыя, пяць сярэбраных, тры бронзавыя) — выдатны вынік выступлення на хатнім турніры", — пракаментавалі вынік у Беларускай асацыяцыі гімнастыкі (БАГ).

У БАГ таксама адзначылі, што кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG) высока ацаніла арганізацыю спаборніцтваў.

Мінскі этап КС стаў падрыхтоўкай для вядучых грацый да Чэмпіянату свету ў Пезара (Італія), які пройдзе з 29 жніўня па 3 верасня. За ўзнагароды ў беларускай сталіцы змагаліся больш за 120 "мастачак" з 23 краін.

Стужка навiн
0