Алег Навіцкі перадаў музею сцяг Беларусі, які браў на арбіту

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкАлег Навіцкі, архіўнае фота
Алег Навіцкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод падарункаў, якія касманаўт аддаў фонду, ёсць яго імянны касцюм і сродкі выратавання.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Касманаўт Алег Навіцкі перадаў фонду Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці рэчы, якія браў з сабой на арбіту, паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Сярод прэзентаў — імянны касцюм, выратавальныя сродкі і дзяржаўны сцяг Беларусі.

Гэтай навіной Алег Навіцкі падзяліўся са сваімі падпісчыкамі ў Instagram.

"Учора перадаў асабістыя рэчы, якія пабывалі са мной у космасе, і рэчы, якія маюць дачыненне да касмічнага палёту, у Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці", — напісаў ён.

Напярэдадні Навіцкі наведаў Акадэмію навук, дзе ацаніў поспехі беларускіх вучоных у галіне касманаўтыкі, прагучала ў эфіры тэлеканала.

У "Галоўным эфіры" таксама паведамілі, што ў бліжэйшых планах у Алега Навіцкага — удзел у 31-м Міжнародным кангрэсе асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў, які пройдзе ў верасні 2018 года ў Беларусі.

Стужка навiн
0