Пасля сходу Саюза жанчын у Тураве заміраточыў абраз

© Photo : Гомельская правдаабраз у Тураве
абраз у Тураве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адна з сябраў прэзідыума паднесла да абраза куплены магніцік з выявай крыжа, і на вобразе нечакана з'явілася некалькі кропель міра.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. Спіс Казанскага абразу Божай Маці, які знаходзіцца ў капліцы Барысаглебскіх могілак Турава, заміраточыў пасля правядзення ў горадзе выязнога сходу прэзідыума абласнога Саюза жанчын, паведаміла газета "Гомельская праўда".

Па інфармацыі выдання, цуд адбыўся, калі дэлегацыя сходу наведала пасля пасяджэння капліцу.

Тураўскі крыж - Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка загадаў аднавіць Тураўскі крыж

Паведамляецца, што адна з сябраў прэзідыума паднесла да абраза куплены магніцік з выявай крыжа, і на вобразе нечакана з'явілася некалькі кропель міра.

Як піша газета, гэта не першы выпадак міратачэння дадзенага спісу: падобнае было зафіксавана некалькі разоў ў 2016 годзе і 4 жніўня гэтага года.

Спіс Казанскага абразу Божай Маці ў Тураў быў прывезены з вёскі Ямпаль (Рэчыцкі раён). Спачатку абраз знаходзіўся ў хрысцільным доміку Усіхсвяцкага храма, а з 2001 года — у капліцы Барысаглебскіх могілак.

Стужка навiн
0