Брэст здымуць з космасу для іміджавай рэкламы горада

© Sputnik / Дмитрий БосакКароткія іміджавыя відэаролікі могуць транслявацца ў кінатэатрах і на беларускіх тэлеканалах
Кароткія іміджавыя відэаролікі могуць транслявацца ў кінатэатрах і на беларускіх тэлеканалах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У прэзентацыйных роліках, прысвечаных 1000-годдзю Брэста, зняліся "каралева дэкламацыі" Дарыя Скамарошчанка, брэсцкі ліхтаршчык Віктар Кірысюк і спявак Саша Нэма.

БРЭСТ, 17 жні — Sputnik. Кароткія іміджавыя відэаролікі могуць транслявацца ў кінатэатрах і на беларускіх тэлеканалах, такую прапанову агучыў на прэзентацыі старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Усяго творчая група тэлекампаніі "СТБ" зняла пяць міні-фільмаў, кожны з якіх па-свойму расказвае пра горад. На відэа патрапілі вядомыя брэсцкія месцы, падзеі і людзі. Усе ролікі сканчаюцца адпаведным тэме лагатыпам і слоганам "Тут пачынаецца Радзіма".

© Sputnik / Дмитрий БосакДарыя Скамарошчанка
Королева декламации Дария Скоморощенко - Sputnik Беларусь
Дарыя Скамарошчанка

Героі некаторых міні-фільмаў — таленавітая брэстаўчанка Дарыя Скамарошчанка, якая ўдзельнічала ў папулярных расійскіх тэлешоў, і ліхтаршчык Брэста Віктар Кірысюк. У адным роліку зняўся спявак Саша Нэма. У здымках таксама ўдзельнічалі акцёры Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі.

"Інвестыцыйная прывабнасць праяўляецца ў тым ліку і ў тым, як горад сябе пазіцыянуе. Наша задача — пазіцыянаваць Брэст як сучасны, крэатыўны горад, каб інвестар сюды ішоў, ствараў працоўныя месцы. Каб укладваў сюды грошы, разумеючы, што Брэст — гэта перспектыўны горад", — адзначыў на прэзентацыі мэр Аляксандр Рагачук.

© Sputnik / Дмитрий БосакРолікі прысвечаны 1000-гадоваму юбілею Брэста
Презентационные ролики посвящены 1000-летию Бреста - Sputnik Беларусь
Ролікі прысвечаны 1000-гадоваму юбілею Брэста

Старшыня гарвыканкама распавёў, што прадстаўленыя ролікі — толькі пачатак вялікага серыяла пра Брэст. З ідэямі для новых сюжэтаў у гарвыканкам можа звярнуцца любы жадаючы.

Задумку аднаго з будучых ролікаў агучылі — па дапамогу ў здымках творчая група звярнулася да касманаўта Алега Навіцкага, які дзеля наступнага відэа паспрабуе зняць Брэст з космасу.

© Sputnik / Дмитрий БосакБрэсцкі ліхтаршчык Віктар Кірысюк
Брестский фонарщик Виктор Кирисюк - Sputnik Беларусь
Брэсцкі ліхтаршчык Віктар Кірысюк

"Мы абсалютна бясплатна будзем прапаноўваць ролікі ўсім нашым кінавідэапрадпрыемствам і ўсім тэлеканалам для сацыяльнай рэкламы", — рэзюмаваў Рагачук.

Стужка навiн
0