Лукашэнка павіншаваў Полацк з Днём беларускага пісьменства

© Photo : Николай Петров / БелТААляксандр Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандр Лукашэнка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне на беларускай мове ўдзельнікам і гасцям свята, якое праходзіць у Полацку.

МІНСК, 2 вер — Sputnik. Святкаванне Дня беларускага пісьменства набывае ўсё больш глыбокі сэнс, таму што выклікае пачуццё нацыянальнай годнасці, гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Малая падарожная кніжка - Sputnik Беларусь
"Малая падарожная кніжка" Скарыны ўпершыню экспануецца ў Полацку

Дні беларускага пісьменства праходзяць у Полацку з 1 па 3 верасня, у гэтым годзе свята прымеркаванае і да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, і менавіта тут нарадзіўся беларускі першадрукар Францыск Скарына.

"Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, з году ў год набываюць усё больш глыбокі сэнс, так як вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выклікаюць пачуццё нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі", — гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта.

Прэзідэнт адзначыў, што гледзячы на шматвяковую гісторыю Беларусі, "мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі — асветнікі, вучоныя, літаратары, музыканты, мастакі — у сусветную духоўна-культурную скарбніцу".

Сафійскі сабор - Sputnik Беларусь
Помнік "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" ўстанавілі ў Полацку

Полацк у віншаванні Лукашэнкі названы калыскай беларускай дзяржаўнасці, у гэтым годзе горад адзначае 1155-годдзе. Прэзідэнт спадзяецца, што ўрачыстыя мерапрыемствы гэтага года застануцца ў памяці і будуць натхняць на плённую працу дзеля росквіту Радзімы.

Сёння пад звон званоў адбылося ўрачыстае адкрыццё свята. Гасцей чакаюць маляўнічае тэатралізаванае шэсце, міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў, навукова-практычная канферэнцыя "Полацкія чытанні", фестываль кнігі і прэсы, адкрыццё Памятнага знака "Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці" і прэзентацыя ўнікальнага мастацкага праекта "Тры Сафіі", арганізаванага Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД. Увечары ў Полацк з Благадатным агнём ад труны Гасподняй прыбудуць удзельнікі экспедыцыі "Дарога да Святыняў".

Заўтра 3 верасня ў Полацку будуць працаваць розныя тэматычныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, пройдзе канцэрт майстроў мастацтваў "Залатая калекцыя беларускай песні".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі