IOWA навучыць Мінск "Дрэнна танчыць"

© Photo : прадастаўлена арганізатарамі канцэртуМагілёўскі гурт IOWA
Магілёўскі гурт IOWA - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новую праграму ў Мінску музыкі пакажуць адразу пасля прэм'еры на галоўных пляцоўках Санкт-Пецярбурга і Масквы.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Гурт IOWA прадставіць мінскаму гледачу новую праграму "Плохо танцевать" 28 лістапада ў сталічным Prime Hall, якая будзе змяшчаць як лепшыя хіты группы, так і зусім новыя песні, распавялі арганізатары канцэрту.

Са слоў арганізатараў, новую праграму ў Мінску пакажуць адразу пасля прэм'еры на галоўных пляцоўках Санкт-Пецярбурга (21 кастрычніка, A2 Green) і Масквы (17 лістапада, Crocus City Hall).

"IOWA склікае сваё дыска-племя на вялікі танцавальны батл! У гэты дзень Prime Hall стане месцам, вольным ад забабонаў. Тут усе будуць рабіць тое, што ўмеюць лепш за ўсё, а менавіта весяліцца", — адзначаюць музыкі гурта.

Гурт IOWA — выхадцы з Магілёва, гучна заявілі пра сябе ў 2012 годзе з песняй "Мама". Затым былі "Улыбайся", "Маршрутка" і незабыўная "Бьет бит", кліп на якую сабраў 76 мільёнаў праглядаў на YouTube. Пасля некалькіх меладычных песень IOWA вяртаецца да танцаў — на падыходзе кліп на новую песню "Плохо танцевать".

IOWA з праграмай "Плохо танцевать" выступіць у сталічным Prime Hall 28 лістапада; пачатак а 20-й гадзіне; кошт квіткоў — ад 50 рублёў. 

Стужка навiн
0