"Яно" афіцыйна прызнана самым касавым фільмам жахаў усіх часоў

© Photo : New Line CinemaКадр з фільму "Яно"
Кадр з фільму Яно - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм "Яно" па праву лічыўся адным з самых чаканых фільмаў года — трэйлер карціны толькі ў Facebook паглядзелі звыш 120 мільёнаў чалавек.

МІНСК, 23 вер — Sputnik. Фільм "Яно", які выйшаў нядаўна на вялікія экраны, стаў самым паспяховым у вераснёвым пракаце, сучасная экранізацыя аднайменнага рамана Стывена Кінга таксама стала самым касавым фільмам жахаў усіх часоў.

21 верасня фільм "Яно" пабіў рэкорд амерыканскага пракату фільмаў жахаў, ссунуўшы з пастамента кінастужку "Выганяючы д'ябла", якая выйшла ў 1973 годзе. Зборы класічнага хорару склалі $232,9 млн, да нядаўняга часу менавіта ён з'яўляўся самым касавым фільмам жахаў у ЗША.

У міжнародным пракаце фільм "Яно" і зусім пабіў усе мажлівыя і неймаверныя рэкорды для свайго жанру. Ён сабраў амаль $400 млн, пры тым што яго бюджэт склаў $35 млн.    

Стужка навiн
0