N.R.M. прэзентуе новы кліп, зняты ў вольным падзенні

© Photo : гурт N.R.M.гурт N.R.M.
гурт N.R.M. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арт-прастора прэзентуе выставу малюнкаў са скэтчбука Піта Паўлава у рамках прэзентацыі праекту Піт-Мастак.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. У мінскай арт-прасторы ВЕРХ 20 кастрычніка адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага кліпу N.R.M. — "На далоні", паведамілі Sputnik у прэс-службе арт-прасторы.

"Дзеля здымкаў гэтага відэа музыкі пражылі адзін дзень поплеч з камандай сапраўдных авіяспартсменаў, а гітарыст Піт Паўлаў узгадаў сваё дэсантнае мінулае і зноў скочыў з парашутам", — распавялі арганізатары.

На прэзентацыі кожны жадаючы даведаецца аб тым, чым жывуць прафесійныя парашуцісты, што патрэбна ведаць, каб "крочыць ды паляцець", навучыцца правільна ўкладаць парашут.

"На музычнай пляцоўцы вас чакае спалучэнне брутальнага гучання ад каралёў беларускай рок-сцэны N.R.M., сентыментальнага і глыбокага дрым-попу ад маладой каманды "Ее Ослепительное Сияние", і вулічнага груву са старадаўнімі беларускімі тэкстамі ад праекту Этна Біт", — дадалі ў прэс-службе.

Арт-прастора прэзентуе таксама выставу малюнкаў са скэтчбука Піта Паўлава у рамках прэзентацыі праекту Піт-Мастак.

Дзе: ВЕРХ, вул. Куйбышава, 22, 6 паверх.

Калі: 20 кастрычніка 19:00.

Квіткі: папярэдне — 10 рублёў, на месцы — 15 рублёў.

Стужка навiн
0