Відэа

NaviBand праспявалі беларускую версію песні Стынга "Fields Of Gold"

Падпісацца
Прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" NaviBand запісалі беларускую версію песні Стынга "Fields Of Gold". Глядзіце відэа з хітом брытанскага музыкі на беларускай мове.

NaviBand размесцілі на сваім канале на YouTube беларускамоўную версію песні Стынга "Fields Of Gold".

Sting едзе ў Мінск з прэзентацыяй новага альбома "57th&9th", вялікі сольны канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка на "Мінск-Арэне".

"Дарагі Стынг! Мы NaviBand з Беларусі. Вялікі дзякуй за вашу музыку, якая з ранніх гадоў натхняе нас. Ужо даўно мы марым праспяваць з вамі ці проста сустрэцца. Мы спадзяемся, што хто-небудзь пакажа вам гэта відэа, і нашы мары спраўдзяцца. Мы рады, што вы прыедзеце ў Мінск і з нецярпеннем чакаем канцэрта восьмага кастрычніка. Да сустрэчы! Спадзяемся, вам спадабаецца наша беларуская версія вашай цудоўнай "Fields Of Gold", — гаворыцца ў паведамленні пад відэа.

Аўтар перакладу — Валянцін Бойка.

Стужка навiн
0