Фінал конкурсу "Ты супер!" у Крамлі атрымаў спецпрыз ТЭФІ

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкУручэнне тэлевезійнай прэміі "ТЭФІ 2017"
Уручэнне тэлевезійнай прэміі ТЭФІ 2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сумесны праект НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik атрымаў галоўную тэлевізійную прэмію - статуэтку "Арфея".

МІНСК, 4 кас — Sputnik, Аляксей Стэфанаў. У аўторак вечарам у тэатры "Расія" адбылася цырымонія ўручэння расійскай нацыянальнай прэміі за вышэйшыя дасягненні ў галіне тэлевізійных мастацтваў ТЭФІ. Спецпрыз гэтай прэміі — статуэтку "Арфея" заваяваў фінал вакальнага конкурсу для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!". 

Ты супер!: Даша Чарнова і Віктар Дробыш пабывалі ў гасцях у Sputnik - Sputnik Беларусь
Відэа
"Ты супер!": Даша Чарнова і Віктар Дробыш пабывалі ў гасцях у Sputnik

"Вы не ўяўляеце, што гэта такое, калі падыходзіць маленькі такі сямігадовы хлапчук, які ў першы раз у жыцці выехаў са свайго невялікага мястэчка, з дзіцячага дома і апынуўся ў Маскве на тэлебачанні, абдымае цябе, кажа "дзякуй" і сыходзіць. Гэта сапраўды важна і гэта для нас усіх, я ўпэўнены, самае каштоўнае", — сказаў падчас уручэньня прэміі генеральны прадзюсар тэлеканала НТБ Цімур Вайнштэйн, які прыняў статуэтку "Арфея".

Праект Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik і тэлеканала НТБ "Ты супер!" аб'яднаў 92 юных вакаліста з дзіцячых дамоў, прыёмных сем'яў і школ-інтэрнатаў Расіі, Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Эстоніі і Паўднёвай Асеціі. Фіналістамі конкурсу сталі дзесяць чалавек, а першае месца заваявала Валерыя Адлейба з Абхазіі. 

Удзельнікі Ты супер! Танцы зладзілі спаборніцтва за парасоны Sputnik - Sputnik Беларусь
Відэа
Удзельнікі "Ты супер! Танцы" зладзілі спаборніцтва за парасоны Sputnik

Правядзенне першага вакальнага конкурсу падштурхнула арганізатараў да ідэі праводзіць сярод дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, яшчэ і танцавальнага праекта. Конкурс "Ты супер! Танцы" стартаваў у верасні, за поспехамі амаль 150 канкурсантаў можна сачыць кожную суботу на тэлеканале НТБ і штодня на сайтах агенцтва Sputnik. Вядучым гэтага праекта стаў Аляксандр Алешка, сябрам журы — харэограф і рэжысэр тэатральных пастановак Ягор Дружынін, балерына і вядучая салістка Вялікага тэатра Крысціна Крэтава, харэограф Яўген Папунаішвілі, актрыса тэатра і кіно Анастасія Заваратнюк.

А ўслед за танцавальным праектам Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik і тэлеканалам НТБ будзе праведзены другі вакальны конкурс "Ты супер". Кастынг ужо пачаўся.

Стужка навiн
0