https://bel.sputnik.by/20171023/apazicyya-padala-zayauku-na-pravyadzenne-akcyi-u-kurapatah-5-listapada-1031517612.html
Апазіцыя падала заяўку на правядзенне акцыі ў Курапатах 5 лістапада
Апазіцыя падала заяўку на правядзенне акцыі ў Курапатах 5 лістапада
З вясны Курапаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і дзяржаўных органаў, у тым ліку Мінкульта, які абвясціў конкурс эскізаў на стварэнні мемарыяльнага знака ў памяць... 23.10.2017, Sputnik Беларусь
2017-10-23T11:01+0300
2017-10-23T11:01+0300
2017-10-23T16:10+0300
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101319/43/1013194354_0:94:1232:791_1920x0_80_0_0_10331425938022cd02bcf17df62335f1.jpg
беларусь
мінск
курапаты
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101319/43/1013194354_0:55:1232:830_1920x0_80_0_0_97c97dcc175d2d774b05d0f46cdf2caf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
у беларусі, палітыка, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, мінск, курапаты, партыя бнф, нкус
у беларусі, палітыка, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, мінск, курапаты, партыя бнф, нкус
Апазіцыя падала заяўку на правядзенне акцыі ў Курапатах 5 лістапада
11:01 23.10.2017 (абноўлена: 16:10 23.10.2017) З вясны Курапаты знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і дзяржаўных органаў, у тым ліку Мінкульта, які абвясціў конкурс эскізаў на стварэнні мемарыяльнага знака ў памяць аб нявінна загінулых ва ўрочышчы ў 30-ыя гады.
МІНСК, 23 кас — Sputnik. Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам на правядзенне 5 лістапада шэсця і мітынга ва ўрочышчы Курапаты, паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Акцыя прымеркавана да Дня памяці продкаў "Дзяды". Да 1998 года 2 лістапада восеньскі Дзень памяці продкаў, як і вясновая "Радаўніца", быў выходным днём. Аднак затым указам прэзідэнта "Дзяды" выключылі з разраду выходных дзён.
Тым не менш шэраг палітычных апазіцыйных партый на "Дзяды" ідуць у Курапаты, каб ушанаваць памяць нявінна рэпрэсаваных суайчыннікаў. Традыцыйна ўдзельнікі шэсця збіраюцца каля Гадзіннікавага завода ў раёне станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" і па ходніках рухаюцца ва ўрочышча, дзе ў 30-ыя гады прадстаўнікі НКУС расстралялі рэпрасаваных грамадзян.
Гэты ж маршрут арганізатары паказалі і ў цяперашняй заяўцы, накіраванай у выканкамы.
Нагадаем, вясной гэтага года Курапаты зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі грамадскасці. Актывісты апазіцыйных рухаў дамагліся спынення будаўніцтва бізнес-цэнтра непадалёк ад урочышча.
Тады ж у сакавіку было прынята рашэнне аб стварэнні мемарыяла. Міністэрства культуры абвясціла конкурс эскізаў манументальнага знака. Згодна з умовамі конкурсу ад удзельнікаў чакалі праект, вытрыманы ў "лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва". Аднак пра вынікі конкурсу публічна абвешчана так і не было.
Напярэдадні актывісты праўладнага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" правялі суботнік ва ўрочышчы Курапаты.