Фестываль "Званы Сафіі" адкрыецца знакамітай італьянскай кантатай

© Sputnik / Елена СеменоваСафійскі сабор
Сафійскі сабор - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знакамітая духоўная кантата Stabat Mater выбітнага італьянскага кампазітара Джавані Батыста Пергалезі ўпершыню цалкам прагучыць у Сафійскім саборы Полацка.

МІНСК, 25 кас — Sputnik. У Полацку 29 кастрычніка адкрываецца XXII Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі", дзе выступяць выканаўцы з шасці краін, паведамілі Sputnik у прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.

"Пад скляпеннямі Сафійскага сабора Stabat Mater прагучыць разам з іншымі творамі італьянскай музыкі на ўрачыстым адкрыцці фестывалю. Сваімі талентамі гледачоў у гэты дзень пацешаць салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь Таццяна Гаўрылава і Наталля Акініна, а таксама полацкая арганістка Ксенія Пагарэлая і камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр" пад кіраваннем Раіля Садыкава", — дадалі ў прэс-службе.

Пячатка Еўфрасінні Полацкай - Sputnik Беларусь
Навукоўцы знайшлі пячатку Еўфрасінні Полацкай

Знакамітая духоўная кантата Stabat Mater выбітнага італьянскага кампазітара Джавані Батыста Пергалезі ўпершыню цалкам прагучыць у Сафійскім саборы Полацка.

Stabat Mater апавядае пра пакуты Панны Марыі падчас распяцця Ісуса Хрыста і адрозніваецца асаблівай пранікнёнасцю. Паводле легенды, крыніцай натхнення для кампазітара паслужыла асабістая драма. Любімая дзяўчына, на шлюб з якой яе бацькі не далі згоды, пайшла ў манастыр і неўзабаве памерла.

Ствараючы музыку, аўтар глядзеў на малюнак Мадонны, дзіўным чынам падобны на каханую, і ніяк не мог давесці сваю працу да дасканаласці. Папраўкі ў твор, пасля названы адным з шэдэўраў сусветнай музычнай культуры, ён дадаваў да апошніх дзён жыцця, якое абарвалася ўсяго ў 25 гадоў.

У гэтым годзе, як адзначыла загадчыца канцэртнага аддзела Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Алена Мартынава, свята музыкі адкрые новыя імёны выканаўцаў, якія ўпершыню выступяць у Беларусі.

Пры падтрымцы пасольства Швецыі ў Полацк прыедзе арганіст Ёрген Ліндстром, сумесна з Інстытутам Гётэ ў Мінску арганізаваны канцэрт Мікалая Гершака з Германіі. Расію прадставяць Анастасія Быкава і Тамара Ягорава, Нідэрланды — Альберт Візгерхоф, Польшчу — прэзідэнт Беластоцкай асацыяцыі Musica Sacra Юзэф Катовіч.

Стужка навiн
0