Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі пройдзе ў Мінску

© Photo : Colisium Minsk 2017 Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада
Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асноўная мэта Colisium Minsk 2017 – прыцягнуць увагу музычных прамоўтэраў да рэгіёна і распавесці пра магчымасці стварэння і правядзення ў Беларусі новых масавых мерапрыемстваў.

МІНСК, 3 ліс — Sputnik. У міжнароднай канферэнцыі возьмуць удзел 170-240 удзельнікаў канцэртнай індустрыі — арганізатары канцэртаў, мерапрыемстваў, фестываляў, мэнеджмент артыстаў, музычныя медыя, радыёстанцыі, тэлеканалы, гуказапісываючыя студыі, страхавыя кампаніі, канцэртныя пляцоўкі, студэнты профільных ВНУ.

З 9 па 12 лістапада 2017 года на канферэнцыі будзе прадстаўлена праграма, арыентаваная на развіццё канцэртнага рынку Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу музычных прамоўтэраў да рэгіёна з маладой інфраструктурай, распавесці пра магчымасці стварэння і правядзення ў Беларусі новых масавых праектаў, паказаць неабходнасць стварэння лакальных падзейных брэндаў, фестываляў і ўключэння рэгіёна ў асноўныя туравыя трасы еўрапейскіх музыкаў, павялічыць турыстычную прывабнасць рэгіёна за кошт з'яўлення новых маштабных музычных праектаў.

© Photo : Colisium minsk 2017Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада
Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада - Sputnik Беларусь
Канферэнцыя па канцэртнай індустрыі Colisium Minsk 2017 пройдзе 9-12 лістапада

У 2017 годзе міжнародная музычная канферэнцыя Colisium адзначае сваё дзесяцігоддзе. Мерапрыемства рэгулярна праходзіць у сталіцах краін СНД, Беларусь прымае канферэнцыю ў трэці раз. Раней у Мінску Colisium праходзіў у 2014 годзе ў Палацы Рэспублікі і ў 2016-м у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

У праграме канферэнцыі — праца музычных медыя і будучыня СМІ, выступленні буйных арганізатараў канцэртаў, тураў і фестываляў.

Стужка навiн
0